Паміж Мінскам і Тэгеранам «зусім хутка» плануецца аднавіць непасрэдныя авіязносіны, паведаміў пасол Беларусі ў Іране Дзмітрый Кальцоў.
«Зусім хутка паміж сталіцамі нашых краін будуць устаноўленыя прамыя авіязносіны. Прамы рэйс, безумоўна, стане магутным фактарам для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам», — заявіў ён.
Дакладнай даты ён, праўда, пакуль не назваў. Магчыма, яна будзе абвешчаная падчас візіту Лукашэнкі ў Іран 12-13 сакавіка.
Раней паведамлялася, што рэйсы паміж Мінскам і Тэгеранам збіраецца ўвесці іранская авіякампанія Mahan Air.
Да 2018 года ў Іран лётала Belavia, але пасля палёты спыніліся «па тэхнічных прычынах».
Каментары