Здароўе33

Што трэба ведаць пра цюльпаны, каб імі не нашкодзіць сабе

Сімвалам 8 Сакавіка даўно стаў цюльпан. 8 Сакавіка гэтыя кветкі — скрозь. Простая з выгляду расліна між тым, засцерагае навуковец Сяргей Бесараб, не бяскрыўдная. Яна ўтрымлівае рэчывы, якія раздражняюць горла і могуць апячы скуру.

Што такое цюльпанавыя пальцы

Хімік Сяргей Бесараб адзначыў у фэйсбуку: у цюльпанах людзі бачаць свята, а ён — «цюльпанавыя пальцы».

«Убачыў навіну пра мужчыну, які ў Ціктоку пахваліўся вырашчанымі ў кватэры цюльпанамі, — піша навуковец. — Пабачыў, і адзінае пытанне, якое ў мяне ўзнікла «а як у яго са скурай рук?»

Паводле тлумачальных слоўнікаў, «цюльпанавыя пальцы» — гэта дэрматалагічны сіндром, які выяўляецца сухасцю, экзематызацыяй скуры на кончыках пальцаў, апроч таго, дыстрафіяй пазногцевых пласцін і нагнаеннем. Гэта вынік выдзялення цыбульнымі раслінамі соку з біялагічна актыўнымі рэчывамі.

Што не так з цюльпанамі

Сяргей Бесараб кажа, што некаторыя часткі цюльпана ўтрымліваюць спецыфічныя рэчывы для абароны ад грыбковых захворванняў —«цюльпанавай шэрай гнілі».

«Гэтыя злучэнні ўпершыню былі ідэнтыфікаваныя ў 1967 годзе ў Нідэрландах і названыя туліпалінамі (ад лацінскай назвы цюльпана — Tulipa), — даводзіць навуковец. — Дзякуючы гэтаму адкрыццю, стала зразумела, чаму ў тых, хто працаваў на нідэрландскіх кветкавых прадпрыемствах, часта ўзнікала моцнае раздражненне горла, якое нават магло прывесці да апёку і смерці чалавека».

«цюльпанавы дэрматыт», «цюльпанавы палец» tulip finger
«Цюльпанавыя пальцы». Фота: patreon.com

Паводле Бесараба, трываласць негатыўнага ўздзеяння «цюльпанавай прыгажосці» залежыць, ад таго, ці былі расліны падчас вырошчвання пашкоджаныя грыбковымі захворваннямі і ці паспелі назапасіць дастатковую колькасць моцных фунгіцыдных туліпалінаў.

«Уздзеянне залежыць ад таго, як доўга чалавек кантактуе з такімі «зараджанымі» раслінамі і, з якімі менавіта часткамі. Больш за ўсе назапашвае актыўныя рэчывы каранёвая сістэма, цыбуліна і песцікі кветкі, а таксама ніжняя частка ствала, але рэчывы ёсць усюды)», — расказвае Сяргей Бесараб.

Калі ўсе, згаданыя навукоўцам фактары супадаюць, то чалавек можа, напрыклад, атрымаць наймацнейшую алергічную рэакцыю з ацёкам горла.

Такія выпадкі фіксаваліся, калі людзі ўдыхалі пыл здробненых цыбулін цюльпанаў, іх шалупіння ці проста высушаных раслін. А ў людзей з адчувальнай скурай могуць узнікаць моцныя скураныя алергічныя рэакцыі, так званыя фітадэрматыты.

Найлепшы сродак абароны — пальчаткі з нітрыльнай гумы

Найбольш рызыкуюць сутыкнуцца з праблемамі тыя хто прафесійна працуе з цюльпанамі — зборшчыкі кветак, сарціроўшчыкі, упакоўшчыкі. Яны найчасцей маюць прафесійнае захворванне, «цюльпанавы дэрматыт» (tulip finger «цюльпанавы палец»).

Па словах Бесараба, сімптомы немачы ад цюльпанавых таксінаў падобныя да грыбковых захворванняў скуры і пазногцяў. Пры кантакце з сокам кветак ці цыбулінамі спачатку ўзнікае эрытэма (пачырваненне) скуры рук, потым арагавенне, трэшчыны і разлушчванне.

«На пачатку хваробы часта ўзнікае сверб, растрэскваюцца ці адслойваюцца пазногці, — засцерагае навуковец. — У рэдкіх выпадках дэрматыт можа распаўсюджвацца далей па руках, аж да локця. Падобныя дэрматыты могуць атрымаць фларысты і садаводы, якія голымі рукамі зрываюць шмат кветак. У некаторых выпадках дэрматыт можа ўзнікнуць не адразу пасля кантакту з сокам кветак, а праз некалькі дзён. Хутчэй за ўсё, гэта залежыць ад асаблівасцей арганізма, таўшчыні скуры і іншых фактараў».

Сяргей Бесараб заўважае: наступствы ад уздзеяння кветак найчасцей заканчваюцца дэрматытамі. Але могуць стаць і фатальнымі для арганізму, калі ў чалавека высокая адчувальнасць ці адбылася моцная алергічная рэакцыя, якая прывяла да ацёку горла і задухі. У такім выпадку пацярпеламу патрэбная экстранная дапамога.

Найлепшы сродак абароны ад фітатаксінаў цюльпана — гэта пальчаткі з нітрыльнай гумы. Сінтэтычныя пальчаткі з латэксу і ПВХ (полівінілхларыду) для туліпалінаў цюльпана пранікальныя і не бароняць. Калі цюльпанавы дэрматыт узнік — то лечаць яго мазямі з кортыкастэроідамі, але абавязкова па ўзгадненні з доктарам.

«Не чуў, каб у Беларусі хтосьці займаўся фітатаксікалогіяй»

Навука, якая вывучае атрутныя рэчывы расліннага паходжання або атручэнні імі жывёл, называецца фітатаксікалогіяй. Сяргей Бесараб прызнаецца, што не чуў, каб у Беларусі хтосьці ёю займаўся.

«Калі у пошуку Google упісаць нешта кшталту фітахімія расліны, то акрамя маіх артыкулаў пяцігадовай даўніны наўрад ці штосьці знойдзецца, — заўважае навуковец. — Гэта цікава толькі невялікаму колу спецыялістаў. Шчыра кажучы, нават параіцца наконт нейкіх фітахімічных асаблівасцей той ці іншай расліны няма з кім. Найчасцей даводзіцца ў працы над артыкуламі праз Linkedin камунікаваць з амерыканцамі, ці з нават з індусамі».

Паходзяць цюльпаны з Бліжняга Усходу, Малой і Сярэдняй Азіі. Еўрапейцы пазнаёміліся з імі ў Візантыі. У Турцыі, якая захапіла яе, дагэтуль цюльпан лічыцца нацыянальнай кветкай краіны. Меркавана, у Еўропу цюльпаны трапілі ў сярэдзіне 16 стагоддзя.

Беларусь мае свае цюльпаны. У дзікай прыродзе расце цюльпан лясны, які занесены ў Чырвоную кнігу краіны.

Чытайце таксама: Карысныя матэрыялы па расліннай небяспецы:

Артыкул, прысвечаны дэкаратыўным раслінам, якія з нацяжкай можна назваць пакаёвымі.

Тут гаворыцца пра пагрозы кантактнага дэрматыту.

У гэтым артыкуле пішуць пра адзін туліпалін А, які фітатаксічны.

Тут гаворка пра раслінныя таксіны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
Чытайце таксама:
Што рабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе
«90% выбіраюць бюджэтныя букеты і плацяць картай растэрміноўкі». Колькі ў Мінску цяпер каштуюць кветкі і які на іх попыт

Каментары3

  • цюль пана
    11.03.2023
    дык чалавек усё ж цар прыроды ці не цар?
    а тое вунь ужо вірусы прывучае, а з цюльпанамі справіцца не можа?
  • я понял это намек я все ловлю на лету
    11.03.2023
    Рэд., что - даже тюльпанов не б....?
    а я же когда-то так люб...
    эт
    цв

  • Імбір
    11.03.2023
    Лухта.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць5

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць5

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →