Здароўе44

Пра плямы на целе, налёт на языку і іншыя нязручныя захворванні — расказвае дэрматолаг

Любое захворванне скуры — праблема даволі інтымная. Многія саромеюцца ісці да дэрматолага і ў выніку звяртаюцца па дапамогу толькі тады, калі хваробу ўжо не схаваць. 

Пра найбольш частыя праблемы скуры мы распыталі дэрматавенеролага медыцынскага цэнтра «Ладэ» Кацярыну Дораш. А таксама папрасілі даць парады, як засцерагчы сябе ад такіх непрыемнасцяў. 

— Якія грыбковыя захворванні скуры сустракаюцца найчасцей?

— Вясной і летам у сярэдніх шыротах шмат у каго з'яўляецца рознакаляровы лішай (вотруб'евідны лішай, маласезіёз). Лічыцца, што на яго пакутуе каля 10% усяго насельніцтва свету. У спякотных краінах рознакаляровы лішай сустракаецца часцей. На целе з'яўляюцца плямы колеру кавы з малаком або шэра-ружовыя, розных абрысаў і памераў. Часам можа быць адчуванне свербу.

Рознакаляровы лішай. Фота з Вікіпедыі

— Як на целе з'яўляецца грыбок?

— Узбуджальнік можа перадасца ад хворага рознакаляровым лішаем, напрыклад, на пляжы або ў агульным ложку. Спрыяльнымі ўмовамі для грыбка лічацца павышаная патлівасць, парушэнне вугляводнага абмену, вегетадыстанія, нерацыянальны гігіенічны рэжым.

— А які гігіенічны рэжым можна лічыць рацыянальным?

— Частасць гігіенічных працэдур залежыць ад наваколля, ладу жыцця і анатамічных асаблівасцяў чалавека. Цёплы і непрацяглы душ адзін-два разы на дзень можна прымаць без мыла, геляў і шампуню. Чалавек, які рэгулярна даглядае за пахвіннай вобласцю і падпахамі, не мае патрэбы ў штодзённым душы — дастаткова праводзіць водныя працэдуры праз дзень. Аптымальная тэмпература вады — 37 градусаў.

— Як дыягнастуецца і лечыцца рознакаляровы лішай?

— Лічыцца, што найбольш дакладна выяўляе рознакаляровы лішай мікраскапічнае даследаванне — саскоб з высыпанняў на скуры. Таксама захворванне можна выявіць з дапамогай лямпы Вуда, якая «афарбоўвае» ўчасткі паражэння ў цёмна-карычневы або чырванавата-жоўты колер. У больш лёгкіх формах лішай лечаць сродкамі для вонкавай тэрапіі, у больш складаных, пры неэфектыўнасці мясцовай тэрапіі — прызначаюць прэпараты ўнутр.

— Якія ёсць спосабы прафілактыкі?

— У прафілактыцы рэцыдываў важнае значэнне мае пазбаўленне ад патлівасці, дэзынфекцыя бялізны і пасцелі.

— Як праяўляецца малочніца?

— Гэта самая распаўсюджаная форма орафарынгіяльнага кандыдозу. Паражацца можа поласць рота, глоткі, часцей за ўсё — шчокі, радзей — паднябенне, язык. З'яўляюцца белыя кропкавыя налёты, плёнкі. Налёт лёгка здымаецца, але пасля яго зняцця заўважнае ярка-чырвонае аснаванне. Паражэнні балючыя, часам узнікаюць і язвы. Налёты, ацёкі могуць быць і на языку. Праявай кандыдозу таксама могуць быць пачырваненні каймы вуснаў, сухасць, пякота, сцягванне. Заеды (кандыдоз кутоў рота) могуць развівацца самастойна без паражэння слізістай ротавай поласці.

Малочніца (кандыдоз) на языку. Фота healthline.com

— Як адрозніць просты налёт на языку ад кандыдозу?

— Калі гаворка пра паверхневыя формы кандыдозу, то дастаткова правесці мікраскапічнае даследаванне (робіцца саскоб са слізістай абалонкі поласці рота). Праводзіць кантрольныя даследаванні на дрожджападобныя грыбы асабліва важна хворым на цукроўку, тым, хто пакутуе на хваробы крыві, злаякасныя новаўтварэнні і імунадэфіцыты.

— Ці варта наведваць дэрматавенеролага проста дзеля прафілактыкі, нават калі няма праблем са скурай?

— Не заўсёды чалавек у стане вызначыць, ёсць у яго праблемы са скурай ці не. Таму раз на год пажадана гэта рабіць.

Каментары4

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць