На журфаку БДУ рыхтуюць не проста журналістаў, а байцоў інфармацыйнага фронту. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі на пасяджэнні калегіі Мінінфарма, піша БелТА.
Ігар Луцкі заявіў, што важнай з'яўляецца наяўнасць кадраў.
«На жаль, да гэтага мы выяўляем у структурах СМІ людзей, якія не падтрымліваюць дзяржаўную палітыку. Кадры ў любым СМІ і любой установе — задача нумар адзін кіраўнікоў. Дзе браць гэтыя кадры?
Лукашэнкам прынятае рашэнне аб стварэнні наглядальнай рады на факультэце журналістыкі. Туды ж быў прызначаны новы кіраўнік, дэкан факультэта (гісторык Аляксей Бяляеў). Кіраўнікі СМІ адказваюць сёння за падрыхтоўку спецыялістаў на факультэце журналістыкі БДУ. Пазіцыя такая: мы рыхтуем не проста журналістаў, мы рыхтуем байцоў інфармацыйнага фронту. Усе гэта павінны дакладна разумець і ўсведамляць. І падрыхтаваць гэтых байцоў інфармацыйнага фронту — наша сумесная задача, а не толькі Міністэрства адукацыі і факультэта журналістыкі», — сказаў Ігар Луцкі.
Каментары