«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам
Адбылося здарэнне ў вёсцы Чалевічы Слуцкага раёна. Блогер у тыктоку расказаў, як на атару авечак яго суседа напала зграя сабак. Многія авечкі пакусаныя, у крыві, некаторым наклалі павязкі. Аднаго барана парвалі насмерць.
«Пяць ці шэсць сабак, кажуць, здаровых, заляцелі проста сюды, проста ў хлеў. Зараз я вам пакажу, у хляве сляды ад лап, ну вось бачна ўсё ў крыві. Проста заляцелі і ціснулі на месцы. Вось куды пісаць, як чалавеку быць? Усе авечкі пародзістыя — суфалк і мерыналандшаф. (…) Гэта вар'яцка дарагая цана. Чалавек цярпіць страту з-за чыіхсьці сабак. Ну куды гэта?» — абураецца мужчына.
Ён дадае, што гаспадар авечак — паляўнічы, мае ружжо, але ў вёсцы страляць нельга.
(асцярожна, у відэа прысутнічаюць жорсткія кадры)
У каментарыях людзі дзеляцца, што таксама сутыкаліся з такой праблемай. «Безгаспадарныя сабакі жыцця не даюць. Прабіраюцца проста ў двор», — піша адзін з карыстальнікаў.
«Мы зімой выратавалі сваіх авечак. Сабакі зрабілі падкоп у вальер. Балазе паспелі выратаваць. Пайшлі па слядах, куды прывядуць сляды сабак. Аказалася, суседскія. Папярэдзілі іх, чым сабакі займаюцца», — дзеліцца іншы.
Гаспадару скалечаных авечак раяць звяртацца ў сельсавет.
-
Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем
-
«Не ем пасля шостай і кожны дзень раблю «нажніцы». Сакрэты бадзёрасці і гісторыя жыцця 99-гадовых сясцёр-блізнятак з Ваўкавыска
-
Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»
Каментары