Свет11

Лаўкостар Wizz Air прыпыняе палёты ў Кішынёў

Спачатку ў інфармацыі, якая аб гэтым з'явілася ў розных СМІ, не было пацвярджэння, і авіякампанія ўхілялася ад уцямнага каментавання. Але цяпер інфармацыю аб прыпыненні палётаў лаўкостара ў Кішынёў пацвердзілі ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі Малдовы.

Паводле прадстаўнікоў малдаўскай грамадзянскай авіяцыі, з 14 сакавіка 2023 года авіякампанія Wizz Air прыпыняе ўсе палёты ў і з міжнароднага аэрапорта Кішынёва.

«Улады былі апавешчаныя праз электронную пошту пра гэтую пастанову, спаслаўшыся на меркаванні бяспекі паветранай прасторы ў рэгіёне», — сказана ў паведамленні ўпраўлення.

Гэтая сітуацыя звязаная з напружаннем, якое апошнім часам склалася вакол Малдовы. Расійская прапаганда настолькі актывізавалася на малдаўска-прыднястроўскім кірунку, што ад Масквы чакаюць правакацый аж да паўнавартаснага ўцягвання ў вайну гэтай невялікай краіны.

Чытайце таксама:

Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД

Мінабароны Расіі заявіла пра «інсцэніроўку наступу расійскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя»

Малдова закрывала паветраную прастору

Каментары1

  • Пціч
    27.02.2023
    Вугорская кампанія ?

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»10

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»10

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →