Свет1919

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Беларусь будзе мець права звярнуцца да Расіі па дазвол на прымяненне тактычнай ядзернай зброі, калі прапанова ўкраінскага дэпутата аб пераносе вайны ў Беларусь будзе рэалізаваная. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім тэлеграм-канале.

Фота: mod_russia / Telegram

Так ён адрэагаваў на словы дэпутата Вярхоўнай рады ад партыі «Слуга народа» Алега Дунды.

«Нейкая смярдзючая кіеўская Дунда прапанавала перанесці вайну ў Беларусь. Ну тады ў Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», — напісаў Мядзведзеў, вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі. 

Гэты каментар, прынамсі, паказвае другаснасць пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага боку ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі, якую нібыта размясцілі на тэрыторыі Беларусі, але дакладнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. 

На Форуме свабоднай Расіі ў Вільні дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў, што для перамогі Украіны патрэбна пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі.

Каментары19

  • План Далеса
    06.10.2024
    Гэты каментар імперца Мядведзева паказвае не столькі другаснасць пазіцыі Лукашэнкі і беларускага боку ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі, а менавіта другаснасць беларускага народа-населенія, якое ўжо нічога не вырашае, якое з большага жыве ў расійскай інфапрасторы і гатова поўнасцю паўтараць як лукашыскую так і крамлёўскую прапаганду.
  • Еб***ць ТЯЗам па крамлю
    06.10.2024
    А калі расійскія дроны атакуюць нашыя гарады, то ў Аляксандра Рыгоравіча таксама ёсць поўная падстава да выкарыстання размешчанай у Беларусі ТЯЗ каб еб***ць ТЯЗам па крамлю.
  • Andrew
    06.10.2024
    Как говорится, мал клоп, да вонюч😁

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →