Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні палкоўніка Леаніда Давідовіча намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі — начальнікам авіяцыі.
Раней Леанід Давідовіч займаў пасаду камандзіра Баранавіцкай 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы.
Таксама Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні шэрагу сілавікоў генеральскіх званняў і класных чыноў.
Каментары