Спілберг здыме міні-серыял пра Напалеона па сцэнарыі Стэнлі Кубрыка
Вядомы рэжысёр Стывен Спілберг рыхтуецца зняць серыял пра Напалеона: у аснову праекта закладзены сцэнарый Стэнлі Кубрыка. Анонс новага праекта рэжысёра прагучаў падчас прэс-канферэнцыі на фестывалі «Берлінале», дзе Спілберг атрымаў «Залатога мядзведзя» за вялікі ўклад у кінематограф.
Аказалася, што цяпер рэжысёр працуе над міні-серыялам пра жыццё Напалеона Банапарта, які Кубрык задумаў яшчэ ў далёкія 60-я гады.
За «ўваскрашэнне» праекта, створанага на аснове гістарычных сведчанняў і архіваў, Спілберг узяўся 10 гадоў таму. Па словах рэжысёра, ён арганізаваў «маштабны прадакшн» і толькі пасля гэтага справа зрушылася з мёртвай кропкі.
Серыял пра французскага імператара і заваёўніка будзе складацца з сямі серый і выйдзе на платформе HBO.
Творчасць Стэнлі Кубрыка не раз прыцягвала Спілберга і раней. Так, рэжысёр у свой час увасобіў іншую задуму калегі — «Штучны розум». Гэты фільм выйшаў у свет у 2001 годзе, праз два гады пасля смерці Кубрыка.
Каментары