Грамадства77

Кіраўнік непрызнанай Абхазіі прыехаў да Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком непрызнанай Абхазіі Асланам Бжанія. Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала відэа іх сустрэчы ў Палацы незалежнасці ў Мінску.

Скрын відэа

Белта абмяжоўваецца агульным паведамленнем пра тое, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Абхазіяй.

Ніякіх сутнасных падрабязнасцяў не паведамляецца.

Але на камеры Лукашэнка распавёў, што ён назірае за сітуацыяй, якая развіваецца ў Грузіі. Напрыклад, з былым прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. «Неяк гэта не вельмі выглядае прыстойна з пункту гледжання таго, што гэта быў прэзідэнт усё ж такі. Таму ну даходзіць да такой ступені, як гэта складваецца цяпер, проста непрыстойна. Але да чаго гэта кажу: мы ж не давалі ніякіх ацэнак, мы не ўмешваліся ў гэтую сітуацыю і іншыя. Мы вельмі добрыя адносіны падтрымлівалі і падтрымліваем, наколькі гэта магчыма, з Тбілісі. Чаму яны так рэагуюць востра… Я думаю, і вы мне дапаможаце знайсці адказ на гэта пытанне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка наведаў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. Ніякіх значных наступстваў з боку Тбілісі гэта не мела.

Каментары7

  • Беня
    21.02.2023
    Чурчхелы привёз.
  • BLR
    21.02.2023
    Шлях Беларусі у склад Расеі усе бліжей і бліжэй да свайго заканчэньня
  • Ёсік
    21.02.2023
    Сустрэліся дзве адзіноты.

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс3

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →