Здароўе33

Каранавірус — усё. Мінздароўя выключыла кавід са спіса хвароб, якія ўяўляюць небяспеку для насельніцтва 

Міністэрства аховы здароўя пастановай №25 ад 3 лютага змяніла пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання, звярнуў увагу Reform.by.

«Пункты 1 і 7 дадатку да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2012 г. № 75 «Аб устанаўленні пераліку захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва» выключыць», — гаворыцца ў дакуменце.

Пад пунктам 1 у пераліку значацца пранцы і ганарэя, а пад пунктам 7 — інфекцыя, выкліканая каранавірусам COVID-19.

COVID-19 быў дададзены ў гэты пералік у пачатку 2020 года. Наяўнасць захворвання ў гэтым пераліку дазваляе праводзіць прымусовы абавязковы медыцынскі агляд у выпадку адмовы чалавека ад яго, калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў асобы ёсць такое захворванне. Таксама дапускаецца прымусовая шпіталізацыя і лячэнне пры наяўнасці ў чалавека захворвання з пераліку. На днях Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 71,1% насельніцтва Беларусі, а першую бустарную дозу атрымалі 87,5% тых, хто прайшоў вакцынацыю.

Такім чынам, у пераліку захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, застаюцца наступныя:

— актыўныя сухоты органаў дыхання;

— чума;

— халера;

— сібірская язва;

— гемарагічныя ліхаманкі Ласа, Марбург, Эбола.

Каментары3

  • Денюх нету
    17.02.2023
    На ковид и на антиковидные надбавки врачам нет денюх, поэтому нет и ковида.......
  • Абу
    17.02.2023
    Ну, у параўнанні з гэтай уладай, кавід - сапраўды нішто.
  • За Свабоду!
    17.02.2023
    Трэба было яшчэ ў 2020 выпусціць пастанову, што кавіда ўвогуле няма, як зрабіла КНДР.  Забараніць вірус пастановай. 

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву16

Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ1

У Данецкай вобласці ўпаў не расійскі самалёт, а цяжкі беспілотнік4

У нядзелю па ўсходняй палове краіны прагназуюць моцныя дажджы

Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў3

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава7

Маршруткі ў Мінску падаражэюць на 20 працэнтаў?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →