Грамадства55

«Проста атрымалася нейкая накладка». Лукашэнка сустракаецца з групай замежных журналістаў

Гэтая сустрэча раней не анансавалася.

Фота: БелТА

«Шчыра і сумленна — незапланаваная сустрэча. Прэс-сакратарка мне далажыла, што ў нас такая магутная «армія», асабліва замежных журналістаў (расіян я не прылічваю да гэтай колькасці). Я падумаў, што будзе, напэўна, негасцінна з беларускага пункту гледжання, калі мы хаця б на некалькі хвілін з вамі не перасячомся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Раней планавалася, што 14 лютага адбудзецца «Вялікая размова з прэзідэнтам» — зрэжысіраванае тэлешоу, на якое запрашаюць і журналістаў, але пасля яно з нейкіх прычын было адмененае. У той жа час стала вядома, што 17 лютага, у пятніцу, Аляксандр Лукашэнка чарговы раз сустракаецца з Пуціным.

Сустрэча з журналістамі 16 лютага папярэдне не анансавалася.

На сустрэчу з Лукашэнкам, акрамя беларускіх журналістаў, прыбылі прадстаўнікі СМІ Аўстрыі, Азербайджана, Вялікабрытаніі, Катара, Расіі, Саудаўскай Аравіі, ЗША, Францыі, Японіі і міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір».

«Паглядзеўшы на склад сённяшняй нашай сустрэчы, я бачу тут даўніх сваіх знаёмых», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА ў сваім паведамленні асобна акцэнтуе ўвагу на прысутнасці журналіста Бі-Бі-Сі Стывена Розэнберга, які ў лістападзе 2021 года ўзяў вострае інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі.

«Думаю, што ў дынаміцы паглядзець на тыя праблемы, якія іх хвалявалі і якія яны так настойліва спрабавалі мне паставіць у віну, — гэта яшчэ адна такая цікавая фішка сённяшняй сустрэчы», — адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што сённяшняя сустрэча з журналістамі не адмяняе правядзенне анансаванай раней «Вялікай размовы».

«Проста атрымалася нейкая накладка. У нас літаральна праз некалькі тыдняў адбудзецца Пасланне народу і парламенту. Два мерапрыемствы, адно за адным, будуць некаторыя паўтарэнні, — растлумачыў ён. — Мы рыхтуем пасланне абсалютна адкрыта, будзе рэакцыя на ўсе пытанні, і трошкі наперад мы пастараемся зазірнуць у рамках гэтага паслання».

Каментары5

  • Цім
    16.02.2023
    Сёння ўвесь свет затаіў дыханне :) 
  • Прачечная
    16.02.2023
    Однако, прчечная по отбеливанию и отстирыванию, грязного белья лукашенок, продолжает работать и не закрывается.
     Странно, так легитимен или не легетимен лукашенко и его, силой захваченная и удерживаемая власть в Беларуси, с точки зрения этих "журналистов"? , раз запустили прачечную на полную мощь, то да....
  • даведка
    16.02.2023
    Напомнило его встречу с юными пионерами... Лукашенко, напротив него сидят пионеры, а за ними куча охраны.

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →