12 лютага ў Мінску прайшоў матч студэнцкай Лігі РЖД, у якім рэзервовая каманда баскетбольнага «Мінска» сустрэлася з сургуцкай. Увагу заўзятараў на сябе звярнуў знешні выгляд галоўнага трэнера расійскіх спартоўцаў Яўгена Пашкова, піша «Трыбуна».
Той кіраваў сваімі падапечнымі ў футболцы з літарай «Z», якая з'яўляецца сімвалам расійскага ўварвання ва Украіну.
У тым матчы перамагла мінская каманда з лікам 90:46.
Гэта не першае з'яўленне коўча на публіцы ў такой футболцы.
Каментары