Вайна3131

Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэта здарылася ўчора, 26 студзеня, у баі пад Вуглядарам.

Фота: belsat.eu

34-гадовы Эдуард Лобаў ваяваў ва Украіне ад 2015 года, спачатку ў Тактычнай групе «Беларусь».

У Беларусі тэрміновую службу Эдуард Лобаў служыў у дэсанце.

Яго жыццёвы лёс вызначыў арышт у 2010 годзе, калі яго арыштавалі разам з іншым маладафронтаўцам, Змітром Дашкевічам, па сфабрыкаваным палітычным абвінавачванні. Ëн правёў у зняволенні амаль 4 гады, не раз адмаўляўся пісаць прашэнні аб памілаванні на імя дыктатара.

Калі ён выйшаў, яму не давалі жыцця ў Беларусі, і ён перабраўся ва Украіну, дзе далучыўся да змагання супраць расійскай агрэсіі.

Эдуард Лобаў загінуў учора, 26 студзеня, пад Вуглядарам.

Пра гэта расказаў «Нашай Ніве» сябар загінулага, таксама былы палітвязень Аляксандр Малчанаў.

Па словах Малчанава, добраахвотнік з іншымі ваярамі паляваў на танкі з «Джавелінам». Пасля ў бліжнім баі асабіста знішчыў некалькі байцоў праціўніка. Лобаў атрымаў асколачнае раненне, якое стала смяротным.

Эдуард Лобаў апошнім часам служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расійскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў ягоная брыгада ваявала пад Вуглядарам, гэта на захад ад Данецка.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сям'я хоча пахаваць Эдуарда ў Варшаве. Дата развітання стане вядомая пазней.

Гэта як мінімум ужо 19-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі ад пачатку 2022 года.

Каментары31

  • Ванко
    27.01.2023
    Вечная памяць сапраўднаму патрыёту
  • не такі як ёсць
    27.01.2023
    Спі спакойна, мужны чалавеча, няхай там табе будзе больш шчаслівае жыццё.
  • нор
    27.01.2023
    У Беларусі ён служыў у дэсанце. Слава герою!

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?18

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля летняй засухі ў Дунаі паказаліся затопленыя нямецкія караблі часоў Другой сусветнай вайны

Мінскі айцішнік прайграўся ў казіно і скраў у кампаніі 11 ноўтбукаў

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі18

У МАРГ расказалі, ці будуць уводзіць падатак на чаявыя афіцыянтам

Пуцін лічыць дазвол краін НАТА выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў па Расіі іх прамым удзелам у вайне7

«Пячэнне «Экстрэмістка». Як нямецкая пісьменніца паказвае беларускія пратэсты1

У Беларусь прыляцеў дарадца іранскага лідара3

Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу15

Беларусы расказалі, як абыходзяць адну з забаронаў пры запісванні на падачу на польскую візу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?18

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →