Пасля нядзельнай службы 15 студзеня ксёндз-пробашч паведаміў, што з 1 лютага парафія будзе арандаваць памяшканне бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горада для правядзення набажэнстваў, паведамляе «Белсат».
Тэрмін арэнды — паўгода, кошт яе пакуль што невядомы. За гэты час улады будуць вырашаць, што рабіць з касцёлам далей і ці перадаваць яго парафіі.
Цяпер жа парафія абавязаная вызваліць усе памяшканні, якія не выкарыстоўваюць для службаў. Вялася нават гаворка пра тое, што трэба разабраць арган.
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску быў пабудаваны ў 1912 годзе. У 1968-м камуністычныя ўлады забудавалі вежу пяціпавярховікам, з таго часу касцёл мае свой цяперашні выгляд. У 2017 годзе парафіяне збіралі подпісы за поўнае вяртанне будынка парафіі і яго адбудову, але выніку гэта не дало.
Каментары
бруйские паханы, то пснельку к костелу пристроили , то на улицу выгоняют.