Грамадства2222

«Са 100 асоб яўрэйскага паходжання — 99 жыдоў». Былы палкоўнік расійскага ГРУ Квачкоў прэзентаваў у Мінску кнігу пра рускі свет

Мінск наведаў адыёзны палкоўнік расійскага ГРУ ў адстаўцы Уладзімір Квачкоў. Ён прэзентаваў сваю кнігу «Маніфест рускага свету». «Трыадзіны рускі народ — велікаросы, маларосы і беларусы», — даводзіў вайсковец.

Сябе Квачкоў адносіць да адэптаў хрысціянскага сацыялізму. Кампанію яму на прэзентацыі склаў Ігар Палікарпаў, чалавек, які называе сябе маёрам КДБ СССР.

Уводзіны ў кнігу Квачкоў характарызуе коратка — мы ці яны. Мы — так Уладзімір называе «светла-рускі свет», яны — «сусветная прэса, звязаная з цёмнымі інфернальнымі сіламі».

Потым Квачкоў раптоўна пытаецца ў наведнікаў прэзентацыі, хто з іх можа прачытаць хрысціянскую малітву «Сімвал веры». Рэлігіёзнае светаадчуванне, на яго думку, з’яўляецца неабходным, каб зразумець, што адбываецца ў свеце: «Ён [Карл Маркс] сказаў, што ўсё пачынаецца з вытворчай сілы, вытворчых адносін, памятаеце гэтую хрэнь, прабачце за гэтае слова? Усё нібыта ідзе з матэрыяльнага свету. Насамрэч матэрыяльны ці эканамічны свет з’яўляецца нізавай, найніжэйшай стадыяй светаўладкавання, сярэдняя — гэта палітычная, над ёй — духоўная і рэлігійная».

Такім чынам, першая частка кнігі — ацэнка «біярэлігійнай і геапалітычнай абстаноўкі». Далей Квачкоў расказвае, што «атэізм — гэта цывілізацыйная пастка і тупік для Расіі», і «калі застанёмся ў ганарыстасці, знікнем», разглядае супрацьстаянне навукі і рэлігіі.

Дык што ўвогуле ён прапануе? Рускі хрысціянскі сацыялізм, які Квачкоў расшыфроўвае як «руска-расійская рэлігійна-духоўная аснова для арганізацыі нацыянальнага ідэалагічнага супраціву глабальнай ліберальна-фашысцкай палітыка-біялагічнай дыктатуры і лічбаваму рабству».

Далей палкоўнік закранае пытанне дзяржаўнай ідэалогіі і таго, што, калі яна замацаваная ў Канстытуцыі, гэта нібыта добра, і нарэшце пераходзіць да «50 тэзісаў маніфеста рускага свету».

Адзначым сярод іх ідэю пра «трыадзіны рускі народ — велікаросы, маларосы і беларусы, які з’яўляецца дзяржаватворным народам Расіі»; у працэсе тлумачэння яе Квачкоў здзівіў тэзісам пра «беларускіх палякаў як карэнны народ Беларусі». Гэты «народ», па «падліках» Квачкова, да канца XXI стагоддзя павінен дасягнуць колькасці ў 1 мільярд, і гэта — найважнейшая задача.

Квачкоў выказваў і свае цемрашальскія погляды наконт яўрэяў. «Са 100 асоб яўрэйскага паходжання — 1 яўрэй і 99 жыдоў», — яго тэзіс.

Расшыфруем яшчэ тэрмін «рускі хрысціянскі сацыялізм», які прапануе публіцы Квачкоў. Паводле яго, праваслаўе — гэта і ёсць адзінае хрысціянства, таму хрысціянскі роўны праваслаўнаму, і квачкоўская ідэалогія нібыта базіруецца на хрысціянскіх каштоўнасцях. Цікава, што пры гэтым заснавальнікамі хрысціянскага сацыялізму палкоўнік называе заходнееўрапейскіх аўтараў.

Чаму ж сацыялізм? Квачкоў разглядае гісторыю Савецкага Саюза як першую спробу «стварэння на зямлі дзяржавы сацыяльнай справядлівасці». Хаця Квачкоў і ідэнтыфікуе сябе як манархіста, досвед СССР ён называе бясцэнным, а сацыялізм — самым справядлівым, запатрабаваным і эканамічна эфектыўным спосабам вядзення народнай гаспадаркі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Галоўныя мемы і галоўны даносчык, надзеі і канспіралогія — асноўныя людзі і падзеі 2022 года

Закрылі Чырвоны касцёл, прыбралі барэльеф Каліноўскага і прыраўнялі «Жыве Беларусь» да нацызму. Чым займаліся беларускія ўлады ў год гістарычнай памяці

Інфаказачка Бондарава паступіла ў БДПУ. Здагадайцеся, на якую спецыяльнасць

Каментары22

  • Абу
    30.12.2022
    Спонсар прэзентацыі - кампанія Janssen, распрацоўшчык галаперыдола.
  • Лявон
    30.12.2022
    Мудак
  • Жыве Беларусь!
    30.12.2022
    На беларускай зямлі павылазілі мухаморы, чамусьці ўзімку…

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне6

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна10

«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае6

Студэнтаў, якія вяртаюцца на канікулы з-за мяжы, апытваюць на граніцы сілавікі4

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота4

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне6

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →