Усяго патроху55

Паспрабуйце рашыць гэту нескладаную задачу пра пясочныя гадзіннікі

Мы працягваем публікаваць цікавыя задачы для трэніроўкі мозгу ад Popular Mechanics. Гэтым разам — прыгожая кароткая задачка пра вылічэнне часу.

Задача

У вас ёсць 11-хвілінны і 7-хвілінны пясочныя гадзіннікі. Трэба адмераць роўна 15 хвілін. Як вы гэта зробіце?

Падказка

Ёсць некалькі спосабаў адмераць 15 хвілін, аднак адзін больш эфектыўны, чым другі. Ці зможаце вы знайсці абодва?

Рашэнне па традыцыі знойдзеце пад фота.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Вось першы спосаб адмераць 15 хвілін.

  • Перавярніце і 11-хвілінны, і 7-хвілінны пясочныя гадзіннікі, каб запусціць абодва.
  • Калі пясок у 7-хвілінным гадзінніку заканчваецца, гэта момант, калі вы пачынаеце адмяраць неабходныя 15 хвілін. Вось чаму.
  • У гэты момант пяску ў 11-хвілінным гадзінніку застаецца роўна на чатыры хвіліны. Такім чынам, ад гэтага моманту і пакуль дасыплецца пясок у 11-хвілінным гадзінніку, а пасля яшчэ адзін пераварот 11-хвіліннага гадзінніка, і вы атрымаеце роўна 15 хвілін.

Але ёсць спосаб яшчэ лепшы за гэты! Рашэнне вышэй патрабуе агулам 22 хвіліны (7 чакаем і потым 15 адмяраем), але можна вымераць 15 хвілін роўна за 15 хвілін, не губляючы часу. 

Другое рашэнне.

  • Перавярніце і 11-хвілінны, і 7-хвілінны пясочныя гадзіннікі, каб запусціць абодва.
  • Калі пясок у 7-хвілінным гадзінніку скончыцца, неадкладна перавярніце яго, каб перазапусціць.
  • Калі скончыцца ў 11-хвілінным, перавярніце 7-хвілінны яшчэ раз, нават калі пясок там яшчэ ёсць.
  • Калі пясок у 7-хвілінным гадзінніку зноў скончыцца, пройдзе роўна 15 хвілін.

Давайце растлумачым другое рашэнне. Вы пераварочваеце іх абодва, і калі пясок скончыцца ў 7-хвілінным — пройдзе роўна 7 хвілін. Вы зноў пераварочваеце 7-хвілінны гадзіннік, каб перазапусціць яго. Затым, праз чатыры хвіліны, пясок заканчваецца ў 11-хвілінным гадзінніку. Такім чынам, агульны час ужо складае 11 хвілін. Гэта таксама азначае, што ў 7-хвілінным гадзінніку засталося 3 хвіліны — і калі вы перавернеце яго ў гэты момант, там застанецца пяску роўна на чатыры хвіліны. Такім чынам, у канцы вы атрымаеце роўна 15 хвілін.

Скарыстайце заашчаджаны час, каб зрабіць нешта добрае: напрыклад, дапамагчы таму, хто ў гэтым мае патрэбу.

Каментары5

  • Улад
    20.12.2022
    Другое рашэнне - прыгожае :)
  • Цім
    20.12.2022
    Навошта пясочныя гадзіннікі на 7 ці на 11 хвілін?  Лепей набыць на 5 і на 10.
    Маё рашэнне зразумела? :)))
    P.S. Гэта я жартую. Час зараз такі, што без жарту сумна.
  • Вольга
    20.12.2022
    Спачатку беларусы доўга вымяраюць час складанымі спосабамі - а пасля хутка выбіраюць быць шчаслівымі. Радыкальна хутка. 

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска11

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскаму сябру Ксеніі Лебедзевай далі дзевяць гадоў турмы за шпіянаж на карысць беларускага КДБ4

Чакаюцца першыя замаразкі

Пасольства ЗША ў Беларусі зрэагавала на фільм з Юрасём Зянковічам1

У Віцебску затрымалі мінскага блогера-прыкаліста Bulbanews, у якога 600 тысяч падпісчыкаў у інстаграме3

На якіх мастакоў «Восеньскага салона 2024» звярнуць увагу

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы2

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска11

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →