Ежа44

Рэцэпт на выхадныя. Ёркшырскія пудынгі з прыправамі і цыбуляй — добрая святочная закуска

Ёркшырскія пудынгі — гэта вельмі простыя і лёгкія булачкі з бліннага цеста. Дадайце ў іх для водару шалфей, або размарын, або маяран і падавайце гэтыя пудынгі з запечанай свінінай ці курацінай.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць ёркшырскія пудынгі з травамі, вам спатрэбіцца:

  • 150 грамаў мукі
  • 1 чайная лыжка сушанага шалфею (можна замяніць на маяран ці размарын)
  • 2 узбітыя яйкі
  • 275 грамаў малака (не бярыце абястлушчанага)
  • 1 сталовая лыжка свінога туку (можна замяніць на масла)
  • 1 вялікая цыбуліна, парэзаная на колцы
  • соль
  1. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
  2. Прасейце муку ў міску, дадайце дробку солі і шалфей ці іншую спецыю. Зрабіце паглыбленне ў сярэдзіне горкі і дадайце яйкі. Пачніце ўзбіваць яйкі, паступова змешваючы іх з мукой, потым паступова ўліце малако. Іншы варыянт: змяшайце ўсе інгрэдыенты ў кухонным камбайне. Пакіньце цеста на гадзіну.
  3. Раскладзіце тлушч па 12-ці формах для кексаў. Пастаўце ў духоўку і трымайце там формы, пакуль яны не нагрэюцца.
  4. Наліце ваду ў невялікую каструлю і давядзіце яе да кіпення. Дадайце дробку солі і цыбулю, варыце тры хвіліны, потым зліце ваду.
  5. Раскладзіце цыбулю ў формы і выліце на яе цеста — яго павінна быць роўна з краямі формаў. Выпякайце на працягу 20 хвілін ці пакуль пудынгі не паднімуцца і не стануць залацістымі. Падавайце гарачымі.

Чытайце таксама:

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Тарт з кукурузнымі шматкамі — арыгінальнае выкарыстанне звыклага прадукту

Рэцэпт на выхадныя. Лімонныя кексы — простыя, прыгожыя, смачныя

Каментары4

  • прынцэса ле.я і хронический коронавирус
    18.12.2022
    Каб згатаваць ёркшырскія пудынгі з травамі, вам спа

    сёння дазналася, што ў майго алергіка шчэ й на кмен
    непрыятныя ашчушчэнія
  • наташя
    18.12.2022
    жVir, поручик ржэвский, закусите удила)
  • Vir
    19.12.2022
    наташя, nu, dzielia hetaha jorksyrskija pudynhi zanadta arestakratyčnymi buduc`. :) 

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Усе навіны →
Усе навіны

CNN даведаўся, дзе Ізраіль схаваў выбухоўку пры мініраванні пэйджараў

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам28

Лукашэнка: Мы абавязаны зрабіць айчынны мабільны тэлефон17

ГУБАЗавец Гайко выступіў на лукашэнкаўскім форуме блогераў1

У мінскім музеі праводзяць рамантычныя спатканні. На іх сапраўдны ажыятаж — да снежня няма месцаў

АМАП зладзіў аблаву на Гомельшчыне

У Баранавічах у 36 гадоў памёр міліцыянт8

Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека

Ліміт на бязмытныя пасылкі ў ЕАЭС могуць знізіць да 50 еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу

Галоўнае
Усе навіны →