Грамадства

Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшам

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над экс-журналістам БТ Дзмітрыем Лукшам, яго жонкай Палінай Палавінкай і яшчэ трыма фігурантамі справы — Анастасіяй і Дзянісам Яроўскімі, Канстанцінам Ніканоравым, піша «Вясна».

Дзмітрый Лукша

Фігурантаў справы абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара зняў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі загадзя лжывую інфармацыю.

Быццам бы «па яго ўказанні жонка, хаваючы свой твар, прадставілася грамадзянкай Сірыі, якая нібыта жыве ў стыхійным лагеры ў Беларусі. Яна агучыла загадзя падрыхтаваны тэкст з непраўдзівымі звесткамі аб невыкананні правоў мігрантаў, незадавальненні іх базавых патрэб, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацвердзіў, што асабіста назіраў гэтыя парушэнні».

«На відэа, знятым за мяжой, на якім дэманстраваўся дэфіцыт тавараў і валюты, Лукша наклаў свой закадравы голас, пры гэтым паведаміў, што ў сюжэце паказана сітуацыя ў Беларусі».

Лукша працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з'явілася.

Каментары

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне3

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Зачынены ўніверсітэт у цэнтры Мінска выставілі на продаж. Кошт уражвае

У Віцебску за «садзейнічанне экстрэмізму» будуць судзіць жанчыну з першай групай інваліднасці4

Літва можа перадаць Украіне пажарныя машыны з Беларусі, прызначаныя для Зімбабвэ2

У Краснадарскім краі гарыць база ПВК «Вагнер»2

Блогерка-ябацька выйшла замуж за прапагандыста з «Мінскай хвалі»15

Тэрапеўт, адміністратар, зорка: у ветклініцы пад Мінскам жыве і працуе незвычайны кот1

Беларускіх школьнікаў будуць адукоўваць наконт выбараў6

На польскай мяжы не стаіць ніводнага аўтобуса

«Ва ўсіх быў шок. Не маглі паверыць, што гэта праўда». Памілаваны палітвязень расказаў, як біўся ў калоніі і быў «сматрачым» у СІЗА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне3

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

Галоўнае
Усе навіны →