Ён бярэ свой адлік з 1939 года і звязаны з трагічнымі падзеямі.
28 кастрычніка 1939 года ў акупаванай фашыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць гадавіну ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы.
Нацысты разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Карлавага ўніверсітэта Ян Аплетал. Яго пахаванне перарасло ў акцыю пратэсту. Дзясяткі дэманстрантаў былі арыштаваныя.
А 17 лістапада акупанты ранкам уварваліся ў студэнцкія інтэрнаты. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаныя ў канцлагеры. Дзевяць студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху былі пакараныя смерцю.
Праз 2 гады, 17 лістапада 1941 года, у Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На сустрэчы было вырашана адзначаць гэту дату як Дзень студэнта ў гонар загінулых.
Каментары