Спрэчкай сыраробаў занялося Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Канфлікт разгарэўся яшчэ ў кастрычніку 2021 года. Тады Тураўскі малочны камбінат, які і вырабляе сыр Bonfesto, паскардзіўся на віцебскую кампанію «Еўрабелбізнэс», якая вырабляе сыр Bonvistto. На думку тураўскага вытворцы, падабенства марак парушала антыманапольнае заканадаўства, паведамляюць «Моцныя навіны».
МАРГ правёў расследаванне і не выявіў, што камбінату нанесеныя страты або шкода дзелавой рэпутацыі.
І вынес вердыкт, што абедзве кампаніі законна выкарыстоўваюць свае таварныя знакі. Гэта значыць, парушэнняў антыманапольнага заканадаўства няма.
На сваім сайце МАРГ правяло апытанне. Высветлілася, што Bonfesto больш вядомая, чым Bonvistto, а яшчэ больш як 80% тых, хто адказалі на апытанне, лічаць, што гэтыя брэнды нельга пераблытаць.
Каментары