На плаціне ДнепраГЭС у Запарожжы і на Наваднястроўскай ГЭС у Адэскай вобласці адбыліся выбухі.
Пра гэта са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць украінскія і расійскія выданні.
Таксама прыходзяць паведамленні пра выбух на Крамянчуцкай ГЭС.
Таксама мэр Кіева Уладзімір Клічко паведаміў пра два ўдары па аб'ектах крытычнай інфраструктуры ў Кіеве, частка сталіцы аказалася абясточанай, а ў некаторых раёнах няма водазабеспячэння.
Пра ўдары па Харкаве і вобласці паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
«Вораг нанёс па Харкаве і Чугуеўскім раёне ракетныя ўдары. Папярэдне, ракетамі комплексу з-300, якія запусцілі з Белгарада», — напісаў ён.
Таксама ўлады папярэдзілі пра магчымыя перабоі са святлом.
Таксама расійцы абстралялі аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Запарожжы. Меркавана, ракеты былі выпушчаныя з самалётаў. У горадзе магчымыя перабоі са святлом, паведаміў кіраўнік Запарожскай АВА Аляксандр Старух.
Таксама былі абстраляныя Чаркаская, Вініцкая вобласць, Палтава.
Каментары