Пра гэта паведамляецца на старонцы праекта «Кніжны воз» у фэйсбуку.
«Адныя сцвярджалі, што «Пых стаў самым знакамітым і ўлюбёным мядзведзем у літаратуры». Іншыя казалі: «гэтае выказванне часта паўтаралі, але ніхто яшчэ яго так і не абверг».
Медзведзяня атрымала імя ад адной з цацак Крыстафера Робіна, сына пісьменніка Алана Мілна. Плюшавы мішка Віня-Пых быў названы імем сапраўднай мядзведзіцы па мянушцы Вініпег (Віні), якая жыла ў 1920-х гадах у Лонданскім заапарку.
Віня-Пых — наіўны, лагодны і сціплы Мядзведзік. Яго ўлюбёныя заняткі — складаць вершы і есці мёд. Пыха «палохаюць доўгія словы», ён забыўлівы, але нярэдка ў яго галаву прыходзяць бліскучыя ідэі.
Першая частка кнігі пра мядзведзіка была адаптаваная з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў «London Evening News», у час Божага Нараджэння 1925 году.
А вось цяпер, амаль праз 100 гадоў, прадстаўляем вашай увазе першую аўдыяверсію кнігі пра Віня-Пыха на беларускай мове. У той жа час першая кніга «Кніжнага возу», агучаная пры дапамозе слухачоў і сябраў праекту», — пішуць аўтары праекта.
Паслухаць кнігу пра Віня-Пыха можна тут.
Папяровае выданне кнігі выйшла 15 гадоў таму, у 2007 годзе.
Каментары