Многія людзі дзівіліся, як расійская журналістка і блогерка Ксенія Сабчак магла зайсці ў Літву праз Беларусь, калі гэтая краіна не пускае на сваю тэрыторыю расіян па турыстычных візах, а гуманітарную ёй наўрад ці было калі атрымліваць. Але насамрэч усё проста — яна мае не толькі расійскае грамадзянства.
Паводле крыніц літоўскага агенцтва BNS у памежнай службе Літвы, Сабчак заехала ў Літву, паказаўшы мясцовым памежнікам ізраільскі пашпарт.
Цікава, аднак, тое, што яшчэ вясной сама яна наяўнасць у сябе грамадзянства Ізраіля рашуча адмаўляла.
Каментары