З’явілася відэа, як Ксенія Сабчак пешкі пераходзіць мяжу Беларусі і Літвы
Вядомая расійская журналістка і блогерка Ксенія Сабчак сёння перайшла мяжу Беларусі і Літвы на памежным пераходзе ў Відзах Браслаўскага раёна.
Між тым сёння ў Маскве арыштавалі камерцыйнага дырэктара Ксеніі Сабчак Кірыла Суханава.
Паводле крыніц літоўскага агенцтва BNS у памежнай службе Літвы, Сабчак заехала ў Літву, паказаўшы мясцовым памежнікам ізраільскі пашпарт. Цікава, што яшчэ вясной яна наяўнасць у сябе грамадзянства Ізраіля адмаўляла.
Каментары