Грамадства

Запусціўся каталог беларускіх падкастаў Belarus Podcast Hub

Ад сёння запрацаваў сайт пра беларускую падкаст-сферу Belarus Podcast Hub. Ён створаны як для аматараў аўдыяльных медыя, якія змогуць знайсці ладную колькасць беларускіх падкастаў, сабраных у адным каталозе, так і для вытворцаў аўдыяшоу. Для апошніх на сайце прадстаўлены блок артыкулаў і навін пра падкаст-індустрыю. Там можна будзе пачытаць пра абсталяванне і тэхнічныя рэчы, сусветныя трэнды і сакрэты падкаставых наратываў, а таксама гутаркі з вытворцамі беларускіх падкастаў.

Belarus Podcast Hub запусцілі Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук, вядомыя таксама як стваральнікі кам’юніці-радыёстанцыі Radio Plato. 

«Па прафесійнай частцы мы самі стала займаемся прадакшнам падкастаў і бачым, як падкастарскае асяроддзе Беларусі шырыцца і насычаецца, — кажуць яны. — У сеціве можна знайсці падкасты пра гісторыю, мову, ментальнае здароўе, IT, аўдыёгіды, паблік-токі і іншае. Але агульную карціну скласці складана: падкасты раскіданыя па ўласных профілях і шукаць іх даволі цяжка. Таму мы вырашылі задаволіць гэтую патрэбу.

З іншага боку, падчас працы над Radio Plato мы зразумелі, што справы ідуць добра ў тым асяроддзі, дзе існуе моцнае і спрыяльнае кам’юніці. Таму гэты праект накіраваны на яго фасілітацыю і падтрымку. Наша мэта — узмацніць падкастарскае кам’юніці Беларусі, таму што мы самі з’яўляемся яго часткай».

Павел Кірпікаў і Аляксандр Карняйчук

Сайт дасяжны па спасылцы

Калі вы з’яўляецеся вытворцай падкастаў і вашага шоу няма ў каталозе Belarus Podcast Hub або калі звесткі пра ваш падкаст пададзеныя некарэктна, смела пішыце на пошту — [email protected]. Таксама стваральнікі падкастаў запрашаюцца ў Discord праекта, дзе можна будзе абменьвацца вопытам і лайфхакамі, а таксама ладзіць калабарацыі паміж падкастамі.

Каментары

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе9

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»73

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?3

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе9

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →