Кіно

«Сябар сям’і» (A Friend of the Family) — самая ўражальная крымінальная гісторыя, што толькі можна сябе ўявіць

У аснове гэтага серыяла ляжыць рэальная гісторыя — хоць, калі яе чуеш, здаецца, гэта нейкі сюр, піша Guardian.

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

У сям’і Бробергаў з’явіліся новыя сябры — Боб і Гейл Берхтальды, суседзі. З цягам часу Боб робіцца апантаны 12-гадовай Джэн, дачкой Бробергаў.

Ён выкрадаў яе двойчы. Першы раз гэта здарылася ў 1974 годзе, тады Берхтальд утрымліваў яе на працягу месяца і з дапамогай складанай схемы ўпэўніў дзяўчыну, што іх скралі іншапланетнікі. Маньяк зрабіў магнітафонны запіс, які ўключаў для Джэн, калі накачаная наркотыкамі дзяўчына была прывязаная да ложка ў яго доме, і ад імя «прышэльцаў» расказаў нявольніцы ў запісе: яна — напалову іншапланетніца і павінна працягнуць род, каб выратаваць сваю іншапланетную расу. За той месяц Джэн паверыла ў гэтую гісторыю.

Калі Джэн вярнулася ў сям’ю, яе бацькі працягвалі дружыць з Берхтальдамі. Бацька дзяўчыны баяўся, што стане вядома пра яго гомасэксуальную сувязь з Бобам, а маці Джэн сама завяла раман з гэтым маньякам.

І праз два гады Берхтальд скраў Джэн другі раз.

У 2003 годзе, праз 29 гадоў пасля тых падзей, Джэн і яе маці выпусцілі кнігу пра тыя падзеі, пазней выйшаў дакументальны фільм. А серыял «Сябар сям’і» спрабуе знайсці адказ на пытанне, як, чаму гэта ўвогуле было магчыма.

Пасля выхаду дакументалкі бацькоў Джэн актыўна крытыкавалі за тое, што яны не абаранілі сваёй дачкі, паддаліся маніпуляцыям Берхтальда, прымусілі яе гадамі пакутаваць і, як мінімум, чаму не абарвалі ўсё сувязі з Берхтальдам пасля першага выкрадання.

У серыяле паказваюць, чаму і як такое можа здарацца.

Джэйк Лэйсі, які грае Боба Берхтальда, хавае сваю апантанасць Джэн за маніпуляцыямі і паўпраўдай, і маніпулюе таксама і сваёй жонкай, калі трэба прыкрыццё. Бацькі Джэн трапляюць у сплеценыя маньякам сеткі, бо іх паралізуе страх таго, «а што скажуць людзі». Даверлівасць парою робіць нас бездапаможнымі. 

Але перш за ўсё гэта дэталёвы разбор таго, як усё няпроста бывае часам у жыцці вакол нас і наколькі драпежнікі мэтанакіраваныя ў дасягненні сваіх брудных мэтаў, як далёка яны гатовыя пайсці, пры гэтым міла ўсміхаючыся.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,1/10

Rotten Tomatoes — 90%

Што паглядзець. «Клеа» — серыял пра агентку Штазі

Што паглядзець. Адкрыйце для сябе Гадара

Што паглядзець. «Тэгеран» — папулярны шпіёнскі серыял, які вы маглі прапусціць

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →