Свет55

«У нас канчаюцца алкаголікі!» На вайну бяруць тых, хто пад рукой

Галоўным крытэрыем для мабілізацыі стала хуткасць выяўлення мужчын. На вайну бяруць тых, хто пад рукой: стаіць на ўліку ў наркадыспансерах або пастаянна галасуе па месцы жыхарства, піша тэлеграм-канал «Можем объяснить».

Сярод тых, хто трапіў пад першую хвалю — грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў наркалагічных дыспансерах, распавёў «МО» знаёмы аднаго з губернатараў. Гэтыя людзі ўжо на ўліку ў паліцыі, яны менш мабільныя і іх лягчэй выявіць па месцы прапіскі.

Кіраўнік рэгіёна паскардзіўся суразмоўцу «МО»: «У нас канчаюцца алкаголікі». Маецца на ўвазе тое, што пасля адпраўкі людзей з алкагольнай залежнасцю складаць новыя спісы становіцца ўсё больш складана.

Пра тое, што мужчына, які жыве па прапісцы, мае найвышэйшыя шанцы атрымаць позву, піша «Вёрстка» са спасылкай на свае крыніцы ў АП і рэгіёнах.

Чым лягчэй мужчыну знайсці і залавіць — тым хутчэй яго ўнясуць у спісы. Прычым незалежна ад яго ваеннай спецыяльнасці і катэгорыі прыдатнасці — бяруць у тым ліку і абмежавана прыдатных праз хранічныя хваробы («В»). 

Прычым, рэгіёны імкнуцца браць мужчын «з запасам», перавыконваючы планы Мінабароны — гэта значыць, не 1% ад мабілізацыйнага рэзерву тэрыторыі, а 2-4%. Гэта залежыць ад пратэснага патэнцыялу рэгіёна — чым насельніцтва паслухмянейшае, тым больш у гэтым рэгіёне будзе мабілізаваных. 

Як піша «Астра», для вылоўлівання мабілізаваных у Маскве сталі выкарыстоўваць тыя ж тэхналогіі, што дазвалялі шукаць удзельнікаў мітынгаў — навабранцаў адлоўліваюць па камерах відэаназірання, дастаўляюць у аддзяленні МУС, а адтуль у ваенкаматы.

У Расіі ўжо маглі мабілізаваць 213 тысяч чалавек з 53 рэгіёнаў, падлічылі «Важные истории» і CIT. Напярэдадні Шайгу заявіў, што з 21 верасня ў Расіі мабілізавалі больш за 200 тысяч чалавек. Аднак «больш за 200 тысяч» — гэта толькі колькасць мабілізаваных у 53 рэгіёнах Расіі, падлічылі журналісты ў рамках сумеснага даследавання. Гэта значыць, што агульная колькасць мабілізаваных павінна быць большай, чым сцвярджае Шайгу.

Каментары5

  • Могилизация работает
    05.10.2022
    Русские, сначала могилизовали мужское население так называемых ДНР и ЛНР,
    затем могилизовали конрактную армию России, далее могилизуют
    добробаты, затем могилизуют ЧВК, которые комплектуют уголовниками, теперь
    приступили к могилизации мужского населения оккупированных частей 
    Херсонской, Запорожской областей.
     К чему это я. К тому, что они смотрят, облизываются и пускают слюни, чтобы
    могилизовать мужское население Беларуси в рамках "союзного" долга.
     К этому призывает Грызлов.

  • антисвета
    05.10.2022
    трагедыя ў тым, што расейцы магілізуюць (пазбазляюцца ад) сваіх маргіналаў, а ва Украіне гінуць іх лепшыя сыны і дачкі... і ад нас бы яны пэўна ж хацелі б на бойню лепшых гнаць...
  • Знайшлі праблему
    05.10.2022
    Алкаголікі ў іх заканчваюцца? Бабы ім яшчэ народзяць.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →