Амерыканскія эксперты заявілі, што ўвесь Купянск пад кантролем украінцаў
Пра гэта гаворыцца ў зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацвярджалася.
Раней у пятніцу ў сацсетках з'явіліся паведамленні аб тым, што ўкраінскае войска, перайшоўшы раку Аскол, заняла ўсходнюю частку горада Купянск.
У зводцы ISW гаворыцца, што кадры з геалакацыяй пацвярджаюць, што ўкраінскія сілы занялі пазіцыі на ўсходнім беразе ракі Аскол у Купянску. Ваенныя эксперты таксама лічаць, што расійскія сілы, верагодна, занадта слабыя, каб перашкодзіць далейшаму прасоўванню ўкраінскіх войскаў уздоўж усёй ракі, калі ўкраінскія сілы працягнуць наступальныя аперацыі.
Каментары