Культура22

Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія строі, а з нядаўняга часу Воля збірае яшчэ і ўкраінскія аўтэнтычныя строі. Украінская частка калекцыі этнічных касцюмаў VOLYA будзе паказаная на Metropolitan Fashion Week у Сіэтле 24 верасня, а 1 кастрычніка — у Лос-Анджэлесе. Навіной падзялілася сама Дземка на ўласнай старонцы ў фэйсбуку.

Воля Дземка

Сёлета мерапрыемствы ў межах Metropolitan Fashion Week ладзяцца ў падтрымку некамерцыйнай арганізацыі YOU ARE THE ANGEL, якая займаецца забяспечэннем харчавання, медыкаментаў і псіхасацыяльнай падтрымкі ахвярам вайны ва Украіне.

Цяпер Дземка шукае мадэляў для ўдзелу ў паказе.

«Нам трэба будзе самастойна падрыхтаваць частку шоу ў Сіэтле (касцюмы занадта складаныя, каб мяняць іх паміж дэманстрацыямі), таму зараз мы шукаем цудоўных мадэляў (5’8″-5’11″), якія захочуць прадэманстраваць нашы аўтэнтычныя ўкраінскія строі ХІХ стагоддзя і дапамагчы нам дапамагчы людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, 24 верасня 2022 года,» — напісала Воля.

Кіеўскі і чарнігаўскі строі

METROPOLITAN FASHION WEEK — адзін з самых перспектыўных тыдняў моды ў Злучаных Штатах з паказамі ў Сіэтле, Лос-Анджэлесе, Лас-Вегасе, Палм-Спрынгс і неўзабаве ў Нью-Ёрку і Маямі. Асаблівасць Metropolitan Fashion Week у тым, што паказы праходзяць у нетрадыцыйных месцах, дзе дэманструюцца не толькі мадэльеры і дызайнеры касцюмаў, але і самыя прыгожыя месцы, якімі можа прывабіць кожны горад. Metropolitan Fashion Week прадставіць больш за 750 твораў мастацтва, створаных міжнароднымі дызайнерамі моды і касцюмаў, якія з’яўляюцца арыгінальнымі і «адзінымі ў сваім родзе».

Сёлета Metropolitan Fashion Week святкуе сваё дзесяцігоддзе.

Воля Дземка і яе фальклорны гурт VOLYA стварылі найбуйнейшую калекцыю беларускіх строяў у свеце па-за межамі Беларусі. На падставе гэтай калекцыі нядаўна быў выдадзены альбом, у якім прадстаўлена беларускае святочнае адзенне канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя па рэгіёнах.

Вось тут можна віртуальна пагартаць альбом беларускіх строяў і замовіць яго ў папяровым ці электронным фармаце, а тут — падтрымаць саму Волю.

Чытайце таксама:

«Нават 300 крупіначак — лепш, чым нуль». Як беларуска з ЗША збірае і захоўвае традыцыйныя народныя строі

Беларуска з Сіэтла выдала новы каталог беларускіх традыцыйных строяў. Паглядзіце на гэту прыгажосць

«Неглюбскую кашулю выкупіла на eBay». Паглядзіце, якую неверагодную калекцыю народных строяў сабрала беларуска ў Сіэтле

Каментары2

  • Ядвiгiн Ш.
    13.08.2022
    Гэта украiнскiя строi, а не беларускiя
  • Максим Дизайнер
    15.08.2022
    Осталось толкануть патриотам по 500 евро за носки с вышиванкой, и передать средства на байрактары, которые не успеют взлететь с разбомбленного склада ВСУ.

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску2

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →