Нашанівец і палітвязень Андрэй Скурко знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. У зняволенні ён адкрыў у сабе выбітны талент дзіцячага пісьменніка.
Ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Творчасць нашага калегі стала сапраўдным падарункам для ўсіх беларускіх дзетак і іх бацькоў.
Сёння прапануем вам новы верш — пра мышку, якая бяжыць да сваіх мышанятак са смачнымі гасцінцамі.
Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.
Каментары