Меркаванні1111

«Франак унікальны чалавек, ён літаральна нарадзіўся ў чане са змагарскім зеллем». Іван Шыла — пра Франака Вячорку

Франака Вячорку цяпер многія не любяць, а некаторыя нават прапануюць адправіць яго ў Манголію. Неафітам можа здацца, што Франак з'явіўся ў 2020-м і ўпершыню апынуўся ў такой сітуацыі. Гэта не так, піша ў Твітары былы грамадскі дзеяч, а цяперашні паспяховы прадпрымальнік Іван Шыла, чый удзел у апазіцыйным палітычным жыцці ішоў пэўны час паралельна з Вячоркавым. 

Вядома, Франака заўсёды лаялі за тое, што ён быў лідарам Моладзі БНФ, а яго бацька лідарам дарослага БНФ. Але не толькі. Напрыклад, у 2007-м годзе, калі ён выйграў на з'ездзе арганізацыі, ён дазволіў сабе надрукаваць каляровую праграму-справаздачу.

Дарэчы, вось яна. У 2007-м годзе дызайн, паліграфія і падобныя рэчы не існавалі для ўнутраных дакументаў арганізацый і партый. Так было не прынята, якасць і сродкі павінны былі ісці на барацьбу, таму праграмка Франака шакавала людзей. Гэта абмяркоўвалі ў «Жывым журнале»!

Але ў ЖЖ абмяркоўвалі не толькі гэта! Там была цэлая супольнасць «Гламур-змагар», і галоўным героем публікацый таксама быў Франак. А ўсё таму, што ў адным з інтэрв'ю ён палічыў колькасць сваіх гальштукаў (іх аказалася каля 40), і значная частка з іх была ружовага колеру.

У сярэдзіне дзясятых звычайны моладзевы лідар не мог сабе такога дазволіць, а ружовы колер… Так, мы не бачылі і не маглі сабе ўявіць, што ж будзе ў 2020-м.

Наогул, адной з галоўных прэтэнзій у актывістаў іншых рухаў было тое, што змагаемся мы, а кіно здымаюць пра Франака. Гэта збольшага праўда, прынамсі пра кіно. Фільмы пра Франака выходзілі заўсёды, пачынаючы з зачыненага Ліцэя, Плошчы-2006 і вядома, пра службу ў войску.

Як жа яго лаялі за гэты фільм з назвай «Жыве Беларусь». І што наогул — чаму толькі пра яго, і што там усё не так, і што перакручана.

Але калі трошкі пра службу Франака ў войску, то гэта рэальнае кіно. Чаго вартая гісторыя пра тое, што ён, быўшы салдатам і палітпрызыўніком, балатаваўся ў дэпутаты! Яго адпускалі на сустрэчы з выбаршчыкамі, ён праводзіў мітынгі (!), а потым вяртаўся ў казарму.

Паглядзіце гэтае відэа. Рэальна так прафесійна ніхто не рабіў (і англійскія субтытры, вядома).

Так, і яшчэ Франак арганізоўваў агучку фільмаў на беларускай мове, прадзюсаваў музычныя альбомы і дапамагаў з выпускам кніг. Рэальна ніхто ў той час у моладзевым апазіцыйным асяроддзі не займаўся такога роду праектамі. Ці гэта не нагода для нелюбові?

Не любілі яго і за пафас: праўда, без жартаў. Напрыклад, у інтэрв'ю «НН» ён распавядаў, што падчас першай эміграцыі вельмі сумаваў па Беларусі і прыходзіў на Варшаўскі вакзал, каб дакрануцца да мінскага цягніка. Ну як змагар можа быць такім сентыментальным?

Ці вось пра тую ж справаздачу ў колеры, там былі такія словы: «Апошні год я пражыў на сядзібе БНФ. Прыходзіў раніцай, вечарам выганялі сакратаркі», «Няма такой справы, дзе б я не спрычыніўся… Так, прыходзіцца мала спаць, каб усё гэта паспяваць».

Блін, трэба сказаць, што інтэрв'ю тое было з нагоды таго, што Франак стаў Чалавекам года па версіі «Нашай Нівы». Прычына — вышымайкі. Так, за іх яму таксама дасталася, бо ідэю нібыта скралі ва ўкраінцаў.

А потым Франак стаў каралём новых медыя. І пастаянна публікаваў справаздачы, як класна працуе «Радыё Свабода» ў сацсетках. Гэта таксама не выклікала шмат радасці ў іншых журналістаў. Хоць гэта ўжо свежая і нядаўняя гісторыя. Зусім хутка здарыцца 2020-ы.

Як вы правільна зразумелі, гэта хутчэй кампліментарны трэд. Франак унікальны чалавек, ён літаральна нарадзіўся ў чане са змагарскім зеллем, у медыя з 10 гадоў і заўсёды быў у топе ў кожнай сваёй сферы (як ліцэіст, актывіст, прадзюсар, журналіст, студэнт і цяпер — дарадца/палітык).

Каментары11

  • Поўны
    31.07.2022
    У караля шчочкi ужо ў аб'ектыў не лезуць) чакаем аудыт
  • даведка
    31.07.2022
    Советник при бабе... Заметят настоящие мужики.
  • Твар
    31.07.2022
    Поўны, зрабіце лепей аудыт вашага цёзкі папа і яго канторкі пад шыльдай “дом міласэрнасці”. А потым аудыт бізнесу сямейкі.

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →