«Белавія» з 8 жніўня павялічыць колькасць рэйсаў у Маскву (аэрапорт Унукава), паведамляе прэс-служба авіякампаніі. Зараз авіякампанія выконвае рэйсы ў Маскву па серадах, пятніцах і нядзелях, а з 8 жніўня пачне лётаць кожны дзень.
Па панядзелках і суботах вылет з Мінска прызначаны на 7:00 з прылётам у Маскву ў 8:25. Зваротны рэйс — у 9:10 з прылётам у Беларусь у 10:35.
Па аўторках і чацвяргах самалёты будуць вылятаць з Мінска ў 19:25 і прыбываць у расійскую сталіцу ў 20:50. Адпраўленне з Масквы ў 21:40 з прыбыццём у Мінск у 23:05.
Каментары