Ад рэдакцыі6666

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць. Вось якія механізмы бяспекі

Мы закрылі каменты ўвосені 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднаўляем, бо адчуваем у людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сваіх сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднаўляем мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментароў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каменты. Вы зможаце пакінуць каментар толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, паставіць камент з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не будзе захоўвацца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі камент і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта будзе мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментароў не будзе адлюстроўвацца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыі таксама не будзе бачна, хто каментуе.

Ці можна зараз пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментароў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментаў мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

Мы пакуль уводзім каментаванне ў тэставым рэжыме і не бяром асобнага чалавека на прыманне каментаў — спачатку пабачым, колькі іх ідзе і ці вартая ўвогуле аўчынка вычынення. Таму прабачце, калі ў нейкія перыяды сутак каменты доўга чакаюць прэмадэрацыю. Ацэнім колькасць і памер каментаў, тады выпрацуем рацыянальныя алгарытмы прэмадэрацыі. 

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

Каментары66

  • К
    03.07.2022
    Ураааа
  • Šarkoŭski pan
    03.07.2022
    Выдатна!
  • Алесь
    03.07.2022
    Дзякуй за такую магчымасць. :)

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →