Ад рэдакцыі1111

Для каго былі апошнія заявы Юрыя Васкрасенскага?

Тлумачыць рэдактар «Нашай Нівы».

Нарада ў адной са структур Міністэрства ўнутраных спраў. Фота прэс-службы ведамства

У эфіры Рыгора Азаронка Юрый Васкрасенскі казаў пра вызваленне палітвязняў.

«Ідэалогія — гэта добра, але быццё вызначае свядомасць», — казаў ён.

Ён тлумачыў неабходнасць адлігі эканамічнымі патрэбамі.

«Ідэалогія — гэта добра, але быццё вызначае свядомасць. Савецкі Саюз павалілі, менавіта нанёсшы ўдар па эканоміцы, а потым пайшло ўсё разлажэнне. 

Вядома, калі пойдзе гаворка, [каб] адпусціць яшчэ нейкую партыю [палітвязняў] узамен на адмену санкцый, мы можам разгледзець усе пытанні. Таму што нам трэба плаціць пенсіі, нам трэба ўтрымліваць парадзіх, дэкрэтніц, гадаваць дзяцей. Вядома, мы можам пайсці на абмен.

Што нам важней? Адпусціць 50 змагароў і спакойна забяспечыць напаўненне бюджэту? Ці каб яны сядзелі?»

Такім чынам, Васкрасенскі прызнаў, дарэчы, што палітвязні з’яўляюцца фактычна закладнікамі — так нацысты ў вайну бралі закладнікаў на акупаваных тэрыторыях, каб шантажаваць праціўніка, падполле. І таксама прызнаў, што гандаль палітвязнямі падпадае, фактычна, пад існы артыкул Крымінальнага кодэкса аб гандлі людзьмі.

Васкрасенскі як такі быў створаны, каб хлусіць грамадству і Захаду. Але і грамадства, і Захад мудрыя, іх цяжка падмануць, у гэтым сэнсе разумна, што яго скіравалі на апрацоўванне аўдыторыі азаронкаў і бондаравых — таго нешматлікага слою, якая падтрымлівае рэпрэсіі і радуецца ім. Вось ім Васкрасенскі і тлумачыць, для чаго спатрэбіўся разварот у паветры.

Ніякай крытычнай сітуацыі з выплатамі парадзіхам і дэкрэтніцам няма, бюджэт напоўнены — крывавыя, праўда, то грошы, атрыманыя ўзамен за абслугоўванне імперыялістычнай вайны. Але напоўнены бюджэт.

Вызваліць палітвязняў Мінску дыктуюць не непасрэдныя эканамічныя патрэбы, а сярэднетэрміновыя рызыкі. Рэпрэсіі паралізуюць творчы патэнцыял грамадства і выклікаюць эміграцыю. Між тым Масква не дабілася ва Украіне таго, што хацела. І дынаміка ўсё горшая для Расіі: ужо сам перанос тэатра ваенных дзеянняў у Курскую вобласць паказальны. Мір, заключаны Расіяй на нявыгадных для яе ўмовах, будзе азначаць для Мінска найперш зніжэнне расійскіх датацый і заказаў для ВПК. А цяпер краіна дасягнула такой ступені эканамічнай залежнасці ад Расіі і ізаляцыі ад чатырох з пяці суседзяў, якой яшчэ ніколі не было. Нікому не хочацца быць васалам, а тут і абваліцца можна. 

Таму Мінск і пачаў вызваляць палітвязняў. Але вось што важна:

  1. Мінск працягвае пастаўляць зброю Расіі для вядзення імперыялістычнай вайны.
  2. Прапаганда нянавісці захоўвае той жа маштаб, які набыла ў 2020-м. Распальванне міжнацыянальнай варожасці — у тым ліку да Украіны, народаў Захаду, не спынілася.
  3. Рэпрэсіі працягваюцца ў тым жа маштабе, які яны набылі ў 2021-м, яны нашмат большыя, чым былі ў 2020-м, не кажучы пра ранейшы перыяд, нават публічная рыторыка карных органаў не змянілася.
  4. Катаванні палітвязняў і затрыманых за палітыку не спыніліся. На Акрэсціна дзяўчаты па-ранейшаму спяць на бетоне без матрацаў, асуджаных гнаяць у СІЗА. Паліну Шарэнду мучаць тым самым спосабам, якім Алеся Пушкіна давялі да смерці. 
  5. За кратамі застаюцца Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка і ягоны сын, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, Марына Золатава і Людміла Чэкіна, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Павел Белавус. Ды што там, пералічваць можна бясконца — 98% палітвязняў застаюцца за кратамі.
  6. Людзі на хатняй хіміі фармальна не лічацца палітвязнямі, але яны таксама рэпрэсаваныя. Ніводнага з іх яшчэ не памілавалі. 
  7. Лукашысты стараюцца прынізіць у вачах беларусаў Еўрасаюз і яго краіны, паказаць іх слабымі і непаслядоўнымі, дабіўшыся зняцця санкцый без выканання ранейшых базавых патрабаванняў.

Што ж, добра, што вязні выходзяць, што дзеці будуць расці з бацькамі, але мы памятаем і пра пералічанае вышэй. 

Каментары11

  • Kmann
    05.09.2024
    Я што зараз прачытаў?
    Мудры Запад, Расея нічога не дабілася в Украіне, аўдыторыя Бондаравай і Азаронка (якая ў іх аўдыторыя, але?).
    Нейкі пералік штампаў.

    Дзе прафесійная, аналітычная НН часу Мартыновіча?
    Што гэта за нізкі і маргінальны узровень нейкай СавБелкі наадварот?
  • Satan
    05.09.2024
    Слухайце... Мінск пачаў вызваляць па формуле 30 на 70. 30 вызваляе, 70 на нары. Так шо ўсё цэ **ня! ... і вааабшчэ, Юра, ат санкцыяў толькі крэпчаюць! Крэпчай!
    А пенсии там... ну своей маме я как-нить денег докину. И еще останется на донаты ЗСУ.
  • Янка
    05.09.2024
    Савецкі Саюз павалілі, менавіта нанёсшы ўдар па эканоміцы, а потым пайшло ўсё разлажэнне

    Васкрасенскі эканаміст? Насамрэч быць эканамістам і займацца кантрабандай у Расею ў якасці ўзнагароды за працу кратом на КДБ - розныя рэчы.

    Лепш за ўсіх савок валіў сабе сам.

    У прынцыпе, абвешаны утрыманнем камуністычных і антыамерыканскіх дыктатур па ўсяму свету савок знаходзіўся ў стане без 5 хвілін ад патэнцыйнага эканамічнага калапса яшчэ напрыканцы 60х-пачатку 70х гадоў XX ст. Прамысловасць і сельская гаспадарка былі неэфектыўнымі, CCCР імпартаваў збожа с паўночнай Амерыкі. Але адбыўся цуд, які аццягнуў крах СССР прыкладна на 15 гадоў.

    У кастрычніку 1973 краіны АПЕК аб'явілі эмбарга на пастаўку нафты краінам (пераважна заходнім), якія падтрымалі Ізраіль у вайне Суднага дня. Кошты на нафту за год павялічыліся ў 4 разы. І хаця эмбарга пратрымалася толькі поўгады - кошты ня знізіліся. І тут апынулася вельмі дарэчнай дабудова нафтапроваду Дружба-2, якая дазволіла СССР рэзка нарасціць экспарт нафты ў Еўропу па падрослых коштах. Да эмбарга СССР не далучыўся. У 1979 годзе ў сувязі з напружанасцю паміж Іракам і Іранам зноў адбыўся рэзкі рост нафтавых коштаў з-за чаго нафта падаражэла удвая. На СССР літаральна паліўся нафтадаляравы дождж.

    Таму крах СССР адклаўся, і пачаўся перыяд застоя. То бок цывільны сектар амаль не рухаўся і трымаўся праз дзярждатацыі, але адбыўся бурны колькасны рост ВПК праз прасунутую міністрам абароны Ўсцінавым гонку ўзбраенняў. Зробленыя саўком менавіта тады горы бранятэхнікі і амуніцыі зараз ваююць ва Ўкраіне. Але гэта было не ўсё - савецкае кіраўніцтва настолькі паверыла ў тое, што нарэшце злавіла бога за бараду, што пачало афганскую вайну. Таксама ня танную.

    Але ў 1982 цуд скончыўся. Ужыванне нафты ў свеце скарацілася, а дабыча вырасла. Кошты паляцелі ўніз і за 4 гады знізіліся утрая. Ва ўмовах набліжэння эканамічнага калапса Гарбачоў нешта паспрабаваў лібералізаваць (у т.л. і эканамічна), але сацыялістычная сістэма была несумяшчальнай з рынкам, савок збанкрутаваў і распаўся.

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным2

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў2

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

Памёр Уладзімір Церабун1

Што за месенджар Discord і чаму яго забаранілі ў Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным2

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →