Вайна

ГУР Украіны: Расія плануе падарваць жылыя будынкі ў Мазыры, каб уцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляе, што паводле іх звестак, Расія нібыта паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай праз шэраг правакацый у дачыненні да інфраструктурных аб'ектаў і мірнага насельніцтва.

23 чэрвеня ў Маскве сустрэліся міністры абароны Расіі Сяргей Шайгу і Беларусі Віктар Хрэнін. Фота Мінабароны РФ

З гэтай мэтай у горад Мазыр прыбылі дыверсійныя групы пад выглядам цывільных грамадзян. У іх склад уваходзяць супрацоўнікі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расійскай Федэрацыі і наёмнікі прыватных ваенных кампаній, гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ГУР, у планах гэтых груп нібыта прадугледжаная арганізацыя серыі тэрактаў у Беларусі на манер сцэнарыя, выкарыстанага Расіяй падчас распальвання вайны ў Чачні, калі арганізавалі шэраг тэрактаў у Разані.

ГРУ плануе правесці серыю артылерыйскіх і ракетных удараў па Мазырскім НПЗ, аб'ектах цывільнай інфраструктуры і жылым масіве. Падчас абстрэлу таксама будуць зносіць жылыя будынкі, бальніцы і школы, сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

«Гэта, на думку крамлёўскіх куратараў «спецаперацыі», створыць для Лукашэнкі гэтак званы «казус бэлі». Гэта значыць, фармальную падставу для развязвання вайны. Лічыцца, што ў гэтым выпадку ў Лукашэнкі не застанецца магчымасці пазбегнуць удзелу ў вайне», — паведамляе ГУР.

Таксама адзначаецца, што афіцэры УС РБ ужо нібыта пачалі эвакуацыю сваіх сем'яў з Мазыра.

Разам з тым тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ім нічога не вядома ні пра планы ўзрываў у Мазыры, ні пра эвакуацыю.

Што тычыцца прыезду ў горад кадравікоў ГРУ і ПВК, то таксама няма ніякай інфармацыі пра гэта.

Каментары

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі39

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

Карпарацыя ABBYY за адзін дзень звольніла сотні супрацоўнікаў з расійскімі пашпартамі36

Саудаўская Аравія пагражае Расіі падзеннем цэн на нафту да $50 за бараль10

Самы вядомы мінскі загс пераехаў у іншае месца

Даляр сёння падаражэў на тры з паловай капейкі

«Хай вымятаюцца». Вярхоўны лідар Ірана заявіў, што Захад не павінен умешвацца ў справы Блізкага Усходу2

Марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» сёлета не будзе9

«Зачыстка дэструктыўных ячэек»: сілавікі масава затрымліваюць жыхароў Магілёўшчыны

15-гадовая школьніца ў Мінску ад імя свайго знаёмага «замініравала» гандлёвы цэнтр1

Чаму ў Гаазе не будуць расследаваць катаванні і забойствы ў Беларусі? Тлумачыць Латушка і дэпутат Еўрапарламента ад Літвы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі39

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →