Патрыярх Кірыл параўнаў расійскіх вайскоўцаў са святымі падзвіжнікамі
Патрыярх Кірыл наведаў ваенны шпіталь, дзе ляжаць параненыя расійскія вайскоўцы, і сказаў, што «сучасныя воіны здзяйсняюць свой подзвіг, як гэта рабілі святыя падзвіжнікі», паведамляе «Бі-бі-сі».
«У слова подзвіг той жа корань, што і слова «движение» (рух). Подзвіг там, дзе ёсць рух — толькі наперад, толькі ўверх. Калі чалавек стаіць на месцы, то прасоўвання няма; тым больш, калі ён ідзе назад. А калі чалавек ідзе наперад, калі ён становіцца падзвіжнікам, ён здабывае велізарную духоўную сілу, і Бог ідзе яму насустрач. У пэўным сэнсе вы ўсё падзвіжнікі», — сказаў ён.
Каментары