Затрымалі прамысловага альпініста, які рэстаўраваў стадыён «Дынама»
Мяркуючы па сацсетках, мужчына ў няволі з сярэдзіны мая.
Стала вядома, што днямі затрымалі 48-гадовага жыхара Магілёва Паўла Якімюка. У «пакаянным» відэа ён кажа, што ў кастрычніку 2021 года зарэгістраваўся ў «Плане Перамога», бо быў нязгодны з вынікамі выбараў (магчыма, гаворка пра фэйкавы бот, створаны сілавікамі). Згодна з інфармацыяй, якую публікуюць сілавікі, на яго завялі справу па артыкуле 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Павал больш за 15 гадоў займаецца прамысловым альпінізмам і мае ўласны бізнэс у гэтай сферы. Сярод іншага, ён удзельнічаў у рэстаўрацыі мінскага стадыёна Дынама і шматлікіх аб'ектаў па ўсёй Беларусі.
Каментары