Віцэ-прэмʼер Украіны паведаміла аб эвакуацыі ўсіх жанчын, дзяцей і пажылых людзей з «Азоўсталі»
Віцэ-прэмʼер Украіны, міністр па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук абʼявіла аб завяршэнні эвакуацыі мірных жыхароў з завода «Азоўсталь» у Марыупалі.
«Загад прэзідэнта выкананы: усе жанчыны, дзеці і пажылыя людзі з «Азоўсталі» былі эвакуіраваны. Гэтая частка марыупальскай гуманітарнай аперацыі завершана», — напісала Верашчук у сваім тэлеграм-канале.
Да эвакуацыі ўкраінскія ўлады казалі, што на заводзе могуць знаходзіцца каля тысячы грамадзянскіх людзей.
Каментары