Выйшла кніга пра генацыд беларускага народа. З фота, зробленым «экстрэмісцкім фармаваннем», на вокладцы
У кнізе маніпулятыўна праводзяцца паралелі між зверствамі нацыстаў і рухам беларусаў за свабодныя выбары і грамадзянскія правы.
У кнізе «сабраныя даведкава-аналітычныя і дакументальныя сведчанні з крымінальнай справы аб генацыдзе, якую расследуе Генпракуратура».
На вокладцы — фота часоў Другой сусветнай і кадр з пратэстаў пасля выбараў 2020 года, зроблены фатографам «Нашай Нівы».
Гэта адначасова і парушэнне аўтарскіх правоў, і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Такім спалучэннем фота маніпулятыўна праводзяцца паралелі між зверствамі нацыстаў і рухам беларусаў за свабодныя выбары і грамадзянскія правы.
Тэму «генацыду» рэжым Лукашэнкі ўзняў у 2020-м, праз 75 гадоў пасля заканчэння вайны і асуджэння нацызму, пасля таго як краіны Еўрасаюза асудзілі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасці, катаванні ў турмах.
Каментары