Улада11

Васілевіч не пагаджаецца з Лукашэнкам

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч лічыць немэтазгодным стварэнне асобнага следчага камітэту.

Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч лічыць немэтазгодным стварэнне асобнага следчага камітэту, паведамляе БелаПАН. Васілевіч перакананы, што «якасць следства мае тэндэнцыю да павышэння». У будучыні — можа быць, хай і ствараецца, лічыць генпракурор, але не цяпер.

Нагадаем, што 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях удасканальвання заканадаўства ў сферы барацьбы са злачыннасцю, дзе ўдзельнічалі прадстаўнікі МУС, КДБ, генпракуратуры. Найбольш дасталася апошнім. Лукашэнка абураўся, што часта пракурорскія санкцыі выпісваюцца чыста фармальна, ці наадварот зацягваюцца.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў, каб папярэдняе следства маглі весці тыя органы, якія справу заводзілі, а не толькі пракуратура.

Лукашэнка выступіў за стварэнне бліжэйшым часам асобнага следчага камітэту. Ні ў старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, ні ў кіраўніка МУС Анатоля Куляшова ніякіх пярэчанняў не было. А Генеральная пракуратура вось не пагаджаецца, што ў іх забіраюць ладны кавалак паўнамоцтваў.

Пракуратура была раскрытыкаваная Лукашэнкам яшчэ 6 жніўня, калі праходзіла нарада з пракурорскімі работнікамі.

Каментары1

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ2

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →