Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка.
Паводле яго слоў, толькі нацыянальны парк «Белавежская пушча» прапануе турыстам 15 экскурсій і тураў рознай тэматыкі. Прычым у сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 600‑годдзя запаведнага рэжыму распрацаваны новыя турысцка‑экалагічныя маршруты, у тым ліку веласіпедныя «Звярыны пераход» працягласцю 16 км і «Царская паляна», які расцягнуўся на 19 км, а таксама пешаходная экскурсія «Запаведная дуброва», дзе прапануецца прайсці пехатой 2,1 км. Акрамя таго, створана тры экскурсійныя маршруты для дзяцей.
Новыя турысцка‑экскурсійныя маршруты з’явіліся і ў рэспубліканскім біялагічным заказніку «Спароўскі». Турыстам дэманструюць біялагічныя аб’екты, у прыватнасці балотныя ўгоддзі, выдатныя гісторыка‑культурныя мясціны, а таксама знаёмяць з мясцовай флорай і фаунай.
Каментары