У Беларусь вярнуліся шэсць чыгуначнікаў, якія не маглі пакінуць Украіну з пачатку вайны
Шэсць супрацоўнікаў Беларускай чыгункі 20 сакавіка вярнуліся ў краіну, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінтранса. Чыгуначнікі знаходзіліся ў Украіне з пачатку расійскага ўварвання, а сёння іх сустракалі на вакзале ў Брэсце.
Фота: t.me/mintransbelarus
«Работнікі лакаматыўных дэпо Калінкавічы і Лунінец у сувязі з выкананнем сваіх службовых абавязкаў і адсутнасцю магчымасці вярнуцца ў дэпо прыпіскі з 24 лютага 2022 года знаходзіліся на тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
Каб вярнуць чыгуначнікаў на радзіму, працавалі Мінтранс, МЗС, пасольства Беларусі ў Польшчы і Беларуская чыгунка.
Пакуль пакінуць Украіну не атрымліваецца і экіпажам грузаперавозчыкаў. Па дадзеных Мінтранса на 16 сакавіка, у суседняй краіне заставаліся не менш за 116 беларускіх дальнабойнікаў.
Двое дальнабойнікаў трагічна загінулі ў горадзе Корасцень на Жытоміршчыне 11 сакавіка.
Каментары