Спорт

Сэрца гэтага гульца спынілася на Чэмпіянаце Еўропы па футболе. Вось што з ім цяпер

Футбаліст Крысціян Эрыксэн перажыў спыненне сэрца проста на футбольным полі падчас адной з гульняў Чэмпіянату Еўропы, які праходзіў мінулым летам. Здавалася, гэта канец яго прафесійнай кар’еры — але ўсё абярнулася па-іншаму.

Крысціян Эрыксэн. Фота: commons.wikimedia.org

Гісторыя Эрыксэна — магчыма, адна з самых яркіх на тым турніры. 12 чэрвеня 2021 года, падчас гульні з Фінляндыяй, на 43-й хвіліне футбаліст упаў на газон і страціў прытомнасць. На працягу 10 хвілін медыкі і партнёры датчаніна па камандзе спрабавалі яго рэаніміраваць, і тыя драматычныя кадры абляцелі ўвесь свет.

Толькі пазней, калі гэты гулец «Інтэра» (на той час) апынуўся ў шпіталі, стала вядома, што ж было прычынай такога незразумелага стану галоўнай надзеі датчан. Аказалася, проста падчас гульні ў Эрыксэна спынілася сэрца. 

Сапраўдным героем таго дня стаў капітан дацкай зборнай Сіман К'ер. Той не разгубіўся і дапамог Эрыксэну прыняць належнае становішча цела: перавярнуў таварыша на бок, праверыў, каб язык не блакаваў дыхальныя шляхі. 

Потым, калі на поле выбеглі медыкі, К'ер загадаў іншым дацкім гульцам стаць вакол Эрыксэна і прыкрыць яго ад вачэй фанатаў і журналістаў. І ўсе дзесяць хвілін, пакуль дактары змагаліся за жыццё Крысціяна, футбалісты зборнай стаялі вакол яго жывым шчытом. Пазней, калі да поля прыбегла ў слязах дзяўчына футбаліста, Сабрына, К'ер і іншы датчанін — Каспер Шмейхель — супакойвалі яе.

Прычына таго, што адзін з лепшых дацкіх гульцоў ледзьве не памёр на полі, — міякардыт (запаленне сардэчнай мышцы). Часцей за ўсё сустракаецца міякардыт, які мае інфекцыйную прыроду, — напрыклад, ён можа развіцца пасля перанесенай бактэрыяльнай ці віруснай інфекцыі, таго ж кавіду. 

Аднаўленне 

Калі стала зразумела, што з Крысціянам усё будзе ў парадку, пачалі гутарыць пра тое, ці магчымы для яго пасля такіх падзей працяг кар'еры ў футболе. Гендырэктар «Інтэра» Джузэпэ Марота пісаў, што клуб з аптымізмам глядзіць на будучыню датчаніна, але былі і іншыя меркаванні: маўляў, добра ўжо тое, што Эрыксэна вярнулі да жыцця, таму спадзявацца яшчэ і на працяг кар'еры яму не варта.

Прынамсі, пра гэта казаў кардыёлаг Санджай Шарма, які некалі працаваў з Эрыксэнам у «Тотэнхаме»: «Ці рызыкнуць дактары зноў дазволіць яму выйсці на поле з рызыкай памерці? Адказ — не. Добрая навіна заключаецца ў тым, што ён будзе жыць, а дрэнная — у тым, што ён, верагодна, падыходзіць да канца сваёй кар'еры».

Эрыксэн пазней распавядаў, што на шляху ў шпіталь сам думаў, нібыта яго кар'еры канец. Але праз некалькі дзён усё змянілася. Футбаліст праходзіў праз медыцынскія даследаванні і ўсё больш разумеў, што не ўсё так адназначна.

Фота: benchwarmers.ie

Медыкі прыйшлі да высновы, што Эрыксэну трэба імплантаваць кардыёстымулятар. Датчанін на гэта пагадзіўся, хаця і разумеў, што пасля такой аперацыі не здолее вярнуцца ў «Інтэр» — італьянскія законы забараняюць людзям з кардыёстымулятарам займацца кантактнымі відамі спорту. Калі б дактары зразумелі, як выправіць стан здароўя гульца, і дасталі з яго цела кардыёстымулятар, забарону можна было б зняць, але ж гэтага не адбылося.

Далей датчанін правёў некалькі месяцаў без футбола. І актыўна пачаў аднаўляцца. Вядома, напрыклад, што ён трэніраваўся з моладзевай камандай галандскага клуба «Аякс», каб вярнуцца ў форму.

У студзені 2022 года, яшчэ не маючы новага кантракта, Крысціян упершыню пачаў публічна казаць пра сваё вяртанне на поле: «Дактары сказалі, што ўсё ў парадку. Мая мэта — сыграць на Чэмпіянаце свету 2022 года ў Катары. Я заўсёды быў нацэлены на гэта. Мне па сілах вярнуцца».

Трохі пазней, у сярэдзіне студзеня, з'явіліся чуткі пра новы клуб Эрыксэна. Гучалі тэорыі, што ён апынецца ў менш статусным чэмпіянаце, чым італьянскі — напрыклад, пачне гуляць за нейкую дацкую ці нідэрландскую каманду. Але гулец падпісаў (хаця і пасля дасканалых медычных даследаванняў) кантракт з «Брэнтфардам» — клубам Англійскай прэм'ер-лігі. І 26 лютага выйшаў у яго форме на поле падчас афіцыйнай гульні з «Ньюкаслам», чым яшчэ раз прадэманстраваў, да якіх перамог над сабой можа прывесці сапраўдная воля да жыцця.

Выхад Эрыксана на поле ў складзе «Брэнтфарда»

Як расказваў датчанін у пачатку года, ён атрымаў тысячы лістоў і кветак ад фанатаў у знак падтрымкі. Яшчэ доўга пасля «ўваскрашэння» Эрыксэну пісалі людзі, і ён падзякаваў кожнаму, з кім пазнаёміўся асабіста.

Можна было б падумаць, што падпісанне Эрыксэна — проста прыгожая піяр-акцыя для «Брэнтфарда», не самага паспяховага і вядомага з англійскіх клубаў. Але ж датчанін, відаць, не гатовы сядзець на лаве запасных. Ён набірае форму і ўжо здолеў прадэманстраваць у адным з матчаў рэзультатыўнае дзеянне — аддаў галявы пас.

15 сакавіка стала вядома, што Эрыксэн нарэшце вяртаецца і ў нацыянальную зборную — каманду, падчас матча ў якой ён амаль не памёр. 26 сакавіка датчане адыграюць таварыскую гульню з Нідэрландамі на стадыёне «Амстэрдам-Арэна», дзе Крысціян пачынаў дарослую кар'еру. А 29 сакавіка зборную чакае матч з Сербіяй, таксама таварыскі, што пройдзе на тым самым стадыёне ў Капенгагене, дзе датчаніна вярталі з таго свету.

Данія рыхтуецца да Чэмпіяната свету — 2022, і цяпер Эрыксэн яшчэ на крок наблізіўся да яго. У сярэдзіне лютага ён распавёў журналістам ВВС пра сваё аднаўленне. Датчанін казаў, што вялікай рызыкі для яго футбол зараз не нясе. «Я нічога не баюся», — з такім настроем спартовец, за якога хваляваўся ўвесь свет, вяртаецца ў футбол.

Хто такі Крысціян Эрыксэн, які страціў прытомнасць на Еўра?

«Ён ізаляваў сябе сам ужо даўно». Чаму не шкада беларускі спорт, якія трапіў пад санкцыі. Меркаванне

Банкруцтва клубаў, уцёкі гульцоў. Як дэградаваў беларускі футбол

Каментары

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку6

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл5

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні20

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА5

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?30

На вайне загінуў чарговы расійскі генерал. Ён датычны да катавальняў у Данецку і забойства амерыканскага Z-блогера2

Праўладны палітолаг заявіў, што Польшча робіць з Беларусі ворага, бо ў яе няма касманаўтаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку6

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →