«Мы ўзялі ўсё ў свае рукі». Дальнабойшчыкі за суткі самастойна навялі парадак на ПП «Бераставіца»
Учора прайшла інфармацыя пра складаную абстаноўку на памежным пераходзе «Бераставіца», дзе дальнабойшчыкі выйшлі на дарогу, каб тармазіць «хітрых» кіроўцаў, што аб'язджаюць агульную чаргу. З тымі, хто стаіць ля мяжы, зноў звязваўся карэспандэнт сайта autogrodno.by.
Кіроўца, які да гэтага стаяў без руху больш за суткі, а цяпер ужо знаходзіцца каля пункту пропуску, паведаміў, што кіроўцы навялі парадак у чарзе самастойна. На ўездзе ў аграгарадок сталі дзяжурыць кіроўцы, якія тармазілі ўсе фуры і ўдакладнялі, на якой падставе яны праязджаюць міма чаргі. Такім чынам за пару гадзін развярнулі каля 30 грузавікоў і асноўная чарга пачала рух.
Аднаму з мясцовых дальнабойшчыкаў сваякі прыгналі яго легкавы аўтамабіль на выпадак, калі б нехта з «хітрых» кіроўцаў спрабаваў уцякаць. Ён таксама суправаджаў усе грузавікі, якія ішлі ў ТЛЦ «Бераставіца» і кантраляваў, каб па дарозе яны не ўкліньваліся ў чаргу. Прысутнасць гэтага хлопца на легкавушцы дазволіла таксама перашкодзіць аб'езду чаргі па альтэрнатыўных дарогах, а затым па вулках пасёлка Пагранічны.
Цяпер праблема вырашаная, але з цягам часу можа паўтарыцца. Сітуацыя нармалізавалася, але калі пільнасць, а адпаведна кантроль спадзе, то «хітруны» зноў могуць паехаць па-ранейшаму.
Але пакуль сітуацыя стала нашмат лепшай. Са слоў суразмоўцы «Аўтагродна», цяпер чарга можна прайсці прыкладна за 3—4 дні, а раней гэты перыяд набліжаўся да 10 дзён.
Каментары