Грамадства

Сястра Максіма Знака сышла з адвакатуры і робіць чароўную кераміку

Сястра Максіма Знака таксама юрыст. І таленавіты кераміст — яе казачны посуд раскупляюць на кірмашах. На некаторых кубачках Ірына змяшчае радкі з вершаў брата і беларускамоўныя надпісы. 

Пагаварылі з ёй пра кераміку, прафесію і сям’ю.

Фоты з інстаграма @zna4ok_ceramics

«У сярэдняй школе збіралася ў праграмісты»

На юрфак Ірына пайшла па прыкладзе брата.

«Недзе ў сярэдняй школе я збіралася ў праграмісты, а ў старэйшых класах вырашыла быць юрыстам. Я разумела, што не планую крымінальнымі справамі займацца — мне падабалася, як брат працуе з бізнэсам. Таму я ішла менавіта ў гаспадарчыя юрысты», — расказвае дзяўчына.

Адвакатам яна стала, калі звычайным юрыстам-гаспадарнікам забаранілі хадзіць у суды. Інакш развівацца ў прафесіі было б немагчыма.

Сысці з адвакатуры давялося ў лістападзе 2021 года. Бо змянілі заканадаўства, ліквідавалі адвакацкія бюро. 

«Я засталася проста юрыстам, тым больш што гэта дазволіла рэалізавацца мне ў творчым плане, чаго я даўно хацела. Рашэнне было дастаткова складаным, паўплывалі шмат абставінаў.

У тым ліку хацелася рабіць кераміку не толькі для сябе, але і для людзей. Здавалася, такім чынам я магу і Максіма падтрымаць. Ну і цяжка даўся гэты год».

«Змяніла ўсе талеркі і кубачкі дома на свае вырабы»

Творчай Ірына была з дзяцінства. Малявала, валяла з шэрсці, спрабавала скрапбукінг. Керамікай яна захапілася сем год таму.

Фоты з інстаграма @zna4ok_ceramics

«З ёй мяне звязалі юрысты, — усміхаецца дзяўчына. — Калегі на мой дзень народзінаў падарылі мне сертыфікат на майстар-клас па кераміцы. Я першы раз схадзіла, і ўсё — больш мяне кераміка не адпускала.

Я запісалася на курсы для дарослых, каля года іх наведвала. А потым пачала сама развівацца ў гэтым напрамку.

Больш за ўсё мне падабаецца рабіць посуд. Гэта вельмі прыемна, калі ты бярэш не нейкі кубачак з крамы, а тое, што дае табе цеплыню рук майстра. І зараз я вельмі добра адчуваю розніцу паміж магазіннымі рэчамі і тым, што я зрабіла сама. Я змяніла ўсе талеркі і кубачкі дома на свае вырабы.

Таксама ў мяне ў залежнасці ад натхнення з’яўляюцца нейкія арт-працы, скульптурная лепка. Напрыклад, я рабіла на камін у дом кафлю, вялікае пано.

Вельмі люблю розныя надпісы на кубачках, бо гэта дапамагае мне данесці нейкія ідэі да іншых. Пачалося, калі я была ў дэкрэце — у мяне з’явіўся кубак з надпісам па-руску «Маме нужен кофе и пять минут тишины». Я стала дарыць такія сяброўкам, у якіх з’яўляліся дзеці, бо бывае складана быць мамай.

Потым гэта трансфармавалася ў надпіс «Мне патрэбна кава і пяць хвілін цішыні». Гэтай зімой я пачала і па-беларуску пісаць, бо мне падабаецца, як яно гучыць. Па-беларуску я пісала таксама словы з песняў і вершаў Максіма, якія мне вельмі адгукаюцца. Мне хацелася, каб наша сумесная творчасць радавала людзей».

Фоты з інстаграма @zna4ok_ceramics

Сваю чароўную кераміку Ірына прадае на мінскіх маркетах. На апошнім калядным кірмашы ў яе раскупілі практычна ўвесь посуд.

«У дзяцінстве Максім вучыў сваім прыкладам — я хацела рабіць тое, што робіць ён»

У Ірыны і Максіма вялікая розніца ва ўзросце — 10 год.

«Калі мне было 11, Максім ужо ажаніўся і з’ехаў з дому. Пра час, калі я была маленькая, засталіся вясёлыя ўспаміны, як ён мяне дагары нагамі цягае ці я заходжу да яго ў пакоі, калі яго сябры прыходзілі — мне падабалася з імі гутарыць і адчуваць сябе ў кампаніі дарослых. Брат дапамагаў мне шмат у чым — у ангельскай мове, напрыклад.

Канечне, мы не былі настолькі блізкія, як людзі з маленькай розніцай ва ўзросце, якія растуць сябрамі, гуляюць у аднолькавыя гульні. У нас гэтага не было. Але я заўсёды ведала, што магу звярнуцца да яго па любой справе. І ён адчуваў тое ж. Больш блізкія адносіны ў нас з’явіліся, калі мы пачалі працаваць разам — тады розніца ва ўзросце ўжо не адчувалася. 

У дзяцінстве ён вучыў сваім прыкладам. Я вельмі хацела рабіць тое, што робіць Максім: граць на гітары, спяваць песні. Лічу, што ён мяне выхаваў як прафесіянала ў юрыдычнай прафесіі. Ён вырасціў мяне са студэнткі (а ва ўніверсітэце практыкі было мала) у спецыяліста. Тая, кім я з’яўляюся зараз у юрыдычнай сферы, заслуга ў тым ліку Максіма».

«Максім ў любой сітуацыі стараецца пабачыць нешта добрае»

За час, што Максім Знак за кратамі, ён напісаў блізу 7200 лістоў! 

«Амаль усе лісты ад Максіма былі натхняльныя. Здаецца, быў толькі адзін перыяд восенню, калі не толькі родным, але і іншым прыходзілі лісты ад яго не надта вясёлыя. Пра тое, што да яго дабралася восеньская хандра і не было жадання пісаць. Але праз месяц-два настрой стаў больш спакойным.

Максім па жыцці такі, што ў любой сітуацыі стараецца пабачыць нешта добрае. І гэта якасць яму вельмі дапамагае зараз. Яго сіла духу дапамагае яму заставацца сабой.

Нашы лісты ў асноўным пра штодзённыя справы. На жаль, я не магу яму расказаць, як я цудоўна з’ездзіла ў Францыю ў такім-та годзе, бо ён ведае, як я там вандравала. У гэтым сэнсе, мне здаецца, лягчэй весці перапіску незнаёмым людзям, бо ім шмат што ёсць расказаць». 

Як сям’і ўдаецца захоўваць аптымізм, нягледзячы на ўсё, што давялося перажыць?

«Мне здаецца, з такім сынам і братам у нас проста няма шанцаў паводзіць сябе інакш, — разважае Ірына. —

Калі Макс бадзёры ў тых абставінах, у якіх ён зараз знаходзіцца, мы таксама павінны. Канечне, існуюць моманты, калі вельмі цяжка, і балюча, і крыўдна. Але мы стараемся трымацца, бо ад нашага настрою залежыць і яго настрой.

Калі мы будзем у лістах пісаць, што нам горка, гэта яму не дапаможа. Лепш знайсці цікавую гісторыю і расказаць яе Максіму — гэта больш карысна для яго, чым нашы слёзы».

***

Адрас для лістоў Максіму Знаку: 211322, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п. Віцьба, ПК-3.

Сачыць за абнаўленнямі і чытаць яго лісты можна ў гэтым канале

Чытайце таксама: Беларуска, дачка і зяць якой палітвязні, запусціла брэнд рэчаў з казінага пуху Babula. Паглядзіце, як стылёва!

Каментары

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку9

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр літаратуразнаўца Іван Чарота5

Трамп пра Пуціна: Думаю, мы пагаворым5

У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы2

Стала вядома, як загінуў расійскі генерал Кліменка: дрон дагнаў ягоны матацыкл6

Зяленскі заявіў пра першых забітых салдат КНДР на Куршчыне

«Не ведаю, з чым звязана». Ганна Бонд абураецца, што не можа расплаціцца беларускай карткай у Вільні21

Мінскае «Дынама» гуляе ў Варшаве. На трыбунах — БЧБ-сцягі і палітычныя банеры ШМАТ ФОТА5

Перамогу Трампа ў Пенсільваніі забяспечылі амішы. Хто гэтыя незвычайныя людзі?30

На вайне загінуў чарговы расійскі генерал. Ён датычны да катавальняў у Данецку і забойства амерыканскага Z-блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку9

«Калі ты не ў гэтым спісе, то будзеш у другім». Як у Беларусі збіраюць подпісы за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →