У Маскве епіскапа Гродзенскага ўзвялі ў архіепіскапы. Патрыярх пры гэтым зблытаў свята
21 верасня праваслаўныя адзначаюць Нараджэнне Багародзіцы, аднак 74-гадовы патрыярх Маскоўскі Кірыл прачытаў пропаведзь на тэмы Пакрову, войнаў і перамог.
Тэлеканал «Спас» проста выразаў усю казань, пакінуўшы толькі спробу патрыярха апраўдацца пры канцы службы — ужо пасля ўручэння ўзнагарод.
Тэлеканал «Саюз» выразаў пачатак пропаведзі з запісу,
але яна засталася ў ютубаўскім запісе набажэнства.
У сваёй казані патрыярх Кірыл акрамя таго пераблытаў Кулікоўскую бітву з Барадзінскай і сказаў, што Кулікоўская бітва скончылася ўнічыю, а не перамогай расійскіх войскаў над арміяй Мамая.
У час гэтай службы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній быў узведзены ў ранг архіепіскапа. Нагадаем, што ён змяніў на пасадзе архіепіскапа Арцемія, адпраўленага на спачынак, пасля таго як той асудзіў фальсіфікацыю выбараў і палітычныя рэпрэсіі.
На «сугубай екценіі» 21 верасня былі ўзнесеныя малітвы аб вызваленні ад каранавіруснай інфекцыі, а таксама прашэнне аб дактарах: «Призри, Владыко Человеколюбче, на жертвенный подвиг врачей наших, посли им здравие непоколебимое, силу и крепость духа, мудрость к совершению трудов во благо народа нашего и сотвори чрез них исцеление страждущим рабом Твоим, прилежно молим Ти ся, скоро услыши и помилуй».
Пасля екценіі Патрыярх узнёс малітву, «во время распространения вредоносного поветрия чтомую», напісана ў афіцыйным паведамленні.
Каментары