Кіно

Беларуская рада культуры прапануе спыніць акрэдытацыю «Лістападу» ў прэстыжнай асацыяцыі кінапрадзюсараў

Ліст з такой прапановай напісаў да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў Луіса Альберта Скалелы кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

— Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчыма ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць, — цытуе частку ліста да Скалелы на старонцы ў Facebook БРК. — Да ўсяго адзін з арганізатараў фестывалю — Белтэлерадыёкампанія, якая паказвае ў сваім эфіры здзекі з палітвязняў. А дырэкцыя фэсту з гэтага года — кінастудыя «Беларусьфільм», структура Мінкульта, які выступае ў якасці жорсткага цэнзара ўсяго жывога ў беларускай культуры.

Крытычная пазіцыя Беларускай рады культуры абумоўлена сітуацыяй вакол фестывалю «Лістапад», якая склалася апошнім часам. Як паведамлялася раней, сёлета арганізатарам мінскага кінаагляду па рашэнні Міністэрства культуры з’яўляецца кінастудыя «Беларусьфільм». Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «Арт Карпарэйшн», які займаўся кінафорумам апошнія дзесяць год і дзякуючы высілкам якога кінафорум і атрымаў пастаянную акрэдытацыю ў Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF, застаўся па-за бортам.

На прэс-канферэнцыі СМІ, якая адбылася пазаўчора, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі агучыў тыя змены, якія напаткаюць «Лістапад». У прыватнасці, з праграмы фестывалю знікне Конкурс нацыянальных кінашкол, Нацыянальны конкурс, але дадасца конкурс Кіно маладых, у якім будуць спаборнічаць стужкі розных жанраў — дакументальнае, ігравое, анімацыйнае кіно, створанае аўтарамі да 40 гадоў.

У сваёй прамове гендырэктар таксама казаў пра тое, што задзейнічае фестываль як пляцоўку «для прасоўвання краіны, магчымасцяў супрацы з нашай краінай, магчымасцю здымак у нас, а гэтаксама прэзентацыі нашай уласнай прадукцыі».

Але галоўная навіна, якая канчаткова збянтэжыла кінасупольнасць — на фестывалі зменіцца, уласна, падыход да выбару карцін у асноўныя конкурсныя праграмы.

— Вядома, гэта ў першую чаргу мусяць быць фільмы, якія маюць узнагароды міжнародных фестываляў, але ў іх павінны падымацца тэмы гуманізму, захавання каштоўнасцяў, міру. Гэта павінна быць кіно, якое працуе на стварэнне, — цытуе словы Уладзіміра Карачэўскага БелТА. — 

Мы не кажам пра тое, што забараняем тое ж сацыяльнае кіно, але разам з ім больш трэба казаць пра гуманізм і захаванне пэўных рэчаў, да якіх чалавецтва ішло тысячы гадоў.

Падобная «расплывістая» фармулёўка выклікала розгалас у кінаграмадскасці, якая ўбачыла ў словах гендырэктара кінастудыі намёк на звычайную цэнзуру.

Звярнуць увагу на тое, што зараз адбываецца з «Лістападам», і прапануе ў лісце да Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў Беларуская рада культуры.

Даты сёлетняга мінскага кінафестывалю — 20-26 лістапада.

Каментары

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →