Гэта на год менш, чым прасіў пракурор. Рашэнне вынес суд у Маладзечне.
Баксёра прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).
Справа тычылася падзей у Маладзечне 9-10 жніўня 2020 года, калі людзі пратэставалі супраць фальсіфікацый і гвалту. Суд меўся пачацца ўвосень, але Аляксей пакінуў краіну. Ён быў затрыманы ў Маскве і экстрадзіраваны ў Беларусь.
На пачатку суда Кудзін хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі пацярпелы Яндола. Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволена.
Кудзін яшчэ раней сплаціў кампенсацыю двум пацярпелым: Яндоле — 15 тысяч рублёў, Зорыну — чатыры тысячы.
Аляксей ў апошнім слове прасіў не пазбаўляць яго волі.
Каментары