Грамадства

Прэм'ер Галоўчанка загадаў, каб БТ выкупіла ва ўласніцы кватэру ў доме для журналістаў дзяржСМІ

2 ліпеня была апублікаваная незвычайная пастанова Савета Міністраў: Белтэлерадыёкампанію абавязалі набыць двухпакаёвую кватэру ў мінскім раёне Чыжоўка.

Дакумент падпісаны аж прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Згодна з пастановай, Белтэлерадыёкампанія мусіць да 1 жніўня набыць двухпакаёўку па вуліцы Карзюкі за 43 тысячы даляраў.

І вось тут пачынаюцца цікавыя нюансы. 

Па-першае, гэта дом, пабудаваны для супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Тут жывуць работнікі БТ, АНТ, БелТА і іншых медыя. Яны атрымалі свае кватэры некалькі месяцаў таму.

Сама ж двухпакаёўка пакуль належыць Алене Мікалаеўне Ліпскай.

Хто такая Алена Ліпская? Дакладна гэта невядома. Але ж менавіта так завуць жонку спартыўнага журналіста БТ Станіслава Ліпскага. 

Другі важны момант — цана. Карзюкі — гэта Чыжоўка, не самы прэстыжны раён сталіцы. Але і для Чыжоўкі $43 тысячы за два пакоі выглядае невялікай цаной. У тым жа доме прадаюцца кватэры, але ж па зусім іншых коштах. Напрыклад, голая двухпакаёўка без рамонту прапануецца за $69 тысяч, у паўтара разу больш за кватэру для БТ.

«Наша Ніва» паспрабавала звязацца са Станіславам Ліпскім праз яго сяброў і знаёмых, тыя перадалі, што ён не захацеў гаварыць.

Каментары

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»5

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра24

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»5

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →